У пятніцу, 13 чэрвеня, у краіне ўведзены абмежаванні на продаж алкаголю. Гэта звязана з выпускнымі вечарамі. Абмежаванні па продажы алкаголю ў кожным раёне ўстанаўліваюць мясцовыя ўлады.

Напрыклад, многія раёны ўвялі такую меру да канца дня пятніцы, 13 чэрвеня. Іншыя ж устанавілі абмежаванні з 8:00 13 чэрвеня да 8:00 14 чэрвеня. А ў некаторых раёнах алкаголь не будуць прадаваць толькі ў другой палове дня пятніцы.
Традыцыйна на час правядзення школьных мерапрыемстваў па ўсёй краіне забараняецца рознічны продаж алкаголю. Выключэнне — ва ўстановах грамадскага харчавання, якія прадаюць напоі на разліў. Алкаголь таксама будзе даступны для вясельных урачыстасцей, юбілеяў або рытуальных цырымоній.
Аналагічныя меры дзейнічалі 24 мая — у дзень правядзення апошніх званкоў у школах.
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары