ЕС працягнуў эканамічныя санкцыі супраць Расіі яшчэ на паўгода. Санкцыі падоўжылі да 31 студзеня 2026 года, паведамляецца на сайце Рады Еўропы.

Фота: AP
Санкцыі былі ўведзены ў 2014 годзе, а з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года Еўрасаюз прыняў 17 новых санкцыйных пакетаў.
Еўрапейская камісія прапанавала 18‑ы пакет 10 ліпеня, аднак пакуль што ён не быў прыняты, паколькі Славакія не падтрымала прапанаваныя меры.
Ва ўрадзе Германіі разлічваюць, што новы пакет удасца прыняць на гэтым тыдні, перадае Reuters.
«Гэтае пытанне будзе паднята на ўзроўні паслоў і зноў разгледжана пасля таго, як [Еўрапейская] камісія наведае Славакію пазней на гэтым тыдні», — прыводзіць агенцтва словы прадстаўніка нямецкага ўрада.
Цяпер чытаюць
Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Каментары