Грамадства22

Выйшаў на свабоду Аляксандр Раентаў — у 2020-м яго затрымалі ў тралейбусе разам з сястрой, яе пасадзілі за ўкус сілавіка

41-гадовы палітвязень цалкам адбыў пяцігадовы тэрмін, яго ўтрымлівалі ў турэмных умовах у Жодзіна.

Пасля адбыцця пяцігадовага тэрміну выйшаў на свабоду палітвязень Аляксандр Раентаў. Яго арыштавалі 4 снежня 2020 года і асудзілі за ўдзел у пратэстах і супраціў сілавікам.

Аляксандр і яго сястра Наталля сталі вядомыя пасля свайго затрымання 29 жніўня 2020 года. Тады пасля Жаночага марша амапаўцы і людзі ў цывільным жорстка хапалі людзей у тралейбусе. Наталля, вырываючыся, укусіла аднаго з сілавікоў за сцягно. Ёй прысудзілі 8 месяцаў калоніі.

Аляксандр спачатку трапіў на суткі, але праз некалькі месяцаў арыштавалі і яго. Раентаву прысудзілі 5 гадоў калоніі. Неўзабаве пасля пераводу з СІЗА ў калонію №22 Ваўчыныя норы пад Івацэвічамі ён апынуўся ў памяшканні камернага тыпу. А ў студзені 2023 года палітвязня перавялі на турэмныя ўмовы ў Жодзіна.

Па падліках правааабаронцаў, ён выйшаў на волю ў чэрвені 2025 года.

Каментары2

  • Ваш кэп
    05.07.2025
    Героям слава!
  • Малайцы
    05.07.2025
    Выбітная праца Офіса Святланы Ціханоўскай, Крыса Сміта і Кіта Келага. Каб не яны, хлопцу б дадалі яшчэ некалькі гадоў і ніколі б ён не выйшаў!
    Працуем далей!

Цяпер чытаюць

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова13

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнт расійскай «Транснафты» загінуў, выпаўшы з акна7

Партугальскі футбаліст, які загінуў у аўтакатастрофе, паехаў машынай, бо ляцець самалётам забаранілі дактары3

Расія атакавала Кіеў «шахедамі» і балістыкай. Дзясяткі параненых, пажары і перакрытыя вуліцы1

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве2

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»3

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне4

«F1»: ці ўдаўся гоначны блакбастар з Брэдам Пітам?

Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША26

Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова13

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць