Спорт33

Беларусам паабяцалі паказаць па тэлебачанні Лігу чэмпіёнаў

Тэлеканал «Беларусь 5» паведаміў, што пакажа матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА з удзелам мінскага «Дынама». Сапернікам беларускага клуба стане балгарскі «Лудагорац» з Разграда — цяперашні чэмпіён сваёй краіны.

Фота ілюстрацыйнае

На сайце канала з'явілася паведамленне:

«Мы радыя паведаміць нашым гледачам пра магчымасць убачыць выступ мінскага «Дынама» ў Лізе чэмпіёнаў. Ліга чэмпіёнаў УЕФА вяртаецца на беларускія тэлеэкраны!»

Гаворка, аднак, ідзе толькі пра гульні з удзелам «Дынама». Пра трансляцыю іншых матчаў Лігі чэмпіёнаў нічога не паведамляецца.

Першы матч адбудзецца ў Балгарыі 9 ліпеня ў 20:30 па беларускім часе. Матч у адказ — 16 ліпеня ў Венгрыі.

Дарэчы, гэтыя каманды ўжо сустракаліся летась — тады «Лудагорац» пайшоў далей па суме двух матчаў (2:1).

Мінскае «Дынама» сёлета адправілася ў Еўропу праз Вільню: спачатку аўтобусам, потым самалётам з перасадкай у Варшаве. У Венгрыі каманда правяла кароткі збор, пасля чаго накіравалася ў Балгарыю для трэніровак.

Каментары3

  • Manfred Mann
    08.07.2025
    у Эу́ропу менчукі паехалі ?
    а жывуць яны дзе ?
  • сёння гэта не актуальна
    08.07.2025
    Гэта патрэбна толькі каналу Беларусь 5. Заўзятары, хто хацеў, даўно глядзіць па інтэрнэту
  • Франак
    09.07.2025
    "сёння гэта не актуальна" трапна заўважыў, што ўсе каму цiкава Ліга чэмпіёнаў, ды iншыя спартовыя мерапрыемствы мае магчымасць глядзець праз iнтэрнэт. Сёння ёсць YouTube, розныя сэрвiсы IP TV, суполкi ў Telegram i VK. БТ сёння працуе на аднаго гледача. Няхай ён адзiн яго i глядзiць. Зараз я гляджу Клубны чэмпіянат свету па футболе праз IP TV. Узiмку бiятлон на канале AnySpaceTV https://t.me/AnySpaceTV1 . Кожны беларус робiць сваё TV для сябе. Поспехаў усiм.

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць