Грамадства2323

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну

Новыя вынікі дзяржаўнага апытання, пры ўсёй іх магчымай недакладнасці, дазваляюць зірнуць на тое, як грамадства розных узростаў і з розных асяродкаў успрымае Другую сусветную вайну.

У красавіку 2025 года Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў апытанне, каб вывучыць стаўленне жыхароў краіны да падзей Другой сусветнай вайны. Апыталі 901 рэспандэнта.

Вынікі дзяржаўных апытанняў пра палітыку звычайна скажоныя. Але такое апытанне ўсё ж цікавае тым, як дзяржава ўспрымае значныя для яе ідэалагічныя тэмы. Некаторыя лічбы выглядаюць перабольшанымі, але агульныя пакаленчыя тэндэнцыі з гэтага апытання ўсё ж праглядаюцца.

Чытайце: «70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання

Што ведаюць беларусы пра вайну

Амаль палова апытаных — 49,2%, — заявіла, што ведае ключавыя падзеі вайны, а 14,3% — што маюць поўнае і ўсебаковае ўяўленне пра іх. Пра ўсебаковае ўяўленне пра вайну найчасцей заяўлялі людзі пажылога ўзросту (21,7%), а найменш — моладзь (4,7%).

Кожны чацвёрты апытаны (26,9%) назваў свае веды пра вайну фрагментарнымі, найбольшая доля такіх адказаў сярод моладзі (31,8%). А яшчэ 2,7% апытаных прызналіся, што амаль нічога не ведаюць пра падзеі вайны. 

Каго называюць героямі

Хаця шмат хто сцвярджае, што добра ведае падзеі вайны, траціна апытаных (34,2 %) не змагла назваць ніводнага героя вайны.

Сярод тых, каго найбольш часта называлі, маршал Георгій Жукаў (21,2%), малады партызан Марат Казей (15,7%), разведчыца Зоя Касмадзям’янская (14,3%) і маршал Канстанцін Ракасоўскі (12,1%).

Ацэнкі

Кожны другі беларус, калі верыць вынікам апытання, называе вайну цяжкім выпрабаваннем для беларускага народа (52,4%), вялікай перамогай бацькаў і дзедаў (51,5%), гераічным подзвігам савецкага народа (50,6%) і трагічнай падзеяй, якая панесла жыцці многіх людзей (47,6%).

Гараджане найчасцей ацэньваюць вайну як вялікую перамогу (53 %), але сярод іх жа і найбольшая доля тых, хто адказаў, што гэтая вайна — толькі адна з мноства войнаў у гісторыі Беларусі (24,2%).

Асацыяцыі

Удзел Беларусі і беларускага народа ў вайне апытаныя асацыююць, у першую чаргу, з абаронай Брэсцкай крэпасці (63,5%), масавым партызанскім рухам (61,8%), нацыянальнай трагедыяй (50,1%) і цяжкімі стратамі беларускага народа (49,4%).

Гарадскія жыхары найчасцей асацыююць вайну з цяжкімі стратамі (51,1%), вызваленнем (46,9%) і супрацівам падпольшчыкаў (36,5%), сельскія — з нацыянальнай трагедыяй (56,4%). 

З нацыянальнай трагедыяй вайну таксама часцей за мужчын звязваюць жанчыны (52,6%), а мужчыны часцей за жанчын — з масавым партызанскім рухам (71,8%).

Моладзь часцей, чым людзі старэйшага ўзросту, асацыюе ўдзел беларусаў у вайне з абаронай Брэсцкай крэпасці — 77,4% супраць 54,0%. 

Пачуцці, выкліканыя тэмай вайны

Паводле вынікаў дзяржаўнага апытання, у кантэксце вайны беларусы найчасцей згадвалі пра пачуцці гонару за народ (59,5 %), смутку, гора (53,1%), а таксама страху, што вайна можа паўтарыцца (47,8%).

Таксама называліся ўдзячнасці ўдзельнікам вайны (42,8%), патрыятызм (34,7%) і радасць за Перамогу (34,4%).

Як беларусы адчуваюць і ўспрымаюць Дзень Перамогі

Дзень Перамогі, паводле вынікаў апытання, з'яўляецца для беларусаў у першую чаргу народным святам (44,3%), святам ветэранаў вайны (41,6%) і днём смутку па ўсіх загінулых (37,6%).

Гарадскія жыхары часцей, чым вяскоўцы, успрымаюць Дзень Перамогі як свята ветэранаў вайны, афіцыйнае свята і свята ўсіх краін антыгітлераўскай кааліцыі. 

У выніках апытання адзначыўся раскол паміж пакаленнямі ў пытанні ўспрымання Дня Перамогі. Моладзь часцей за старое пакаленне лічаць гэты дзень святам ветэранаў вайны — 54,5% супраць 29,3%.

У сваю чаргу, людзі пенсійнага ўзросту часцей за моладзь лічаць Дзень Перамогі народным святам — 52,1% супраць 31,4%.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • Имеем, что имеем
    16.07.2025
    Так просто всё.
    Во время 2 Мировой, в деревнях Беларуси, жило 80% населения, которое подверглось издевательствам, как захватчиков, так и освободителей.
    Теперь, в городах, живёт 80% населения, в основном послевоенные поколения и пришлые из просторов СССР (России). Эти, послевоенные поколения, воспитанв пропагандой СССР и пропагандой лукашенко, которая замалчивает зверства освободителей в деревнях Беларуси и даже перебрасывает зверства освободителей на захватчиков.
    В деревнях доживают свидетели зверств войны, а в городах живут поднятые пропагандой СССР и лукашенко.
    Поэтому имеем, что имеем.
  • Sozial Beobachter
    16.07.2025
    Відаць, апублікавалі не так ужо і скажоныя вынікі. У вёсках тутэйшыя - памяць жывая яшчэ, таму трагедыя; у гарады ж панавезлі ўсялякае швалі з-за Ўралу - вось і 'празднек', 'могём повторіть' і г.д.
    Што ж тычыцца ўзроставага кантэксту, то відавочна тыя падзеі аніяк не ўплываюць на самасьвядомасьць большасьці сёньняшняй генэрацыі беларусаў - фрагментарныя веды й спрэс у пласкасьці маскальскай прапаганды (крэпасьць, жукаў, ну такое);
    У іх не будзе памяці пра нацыянальную трагедыю, і гэта мінус, але паколькі тая вайна стала галоўным атрыбутам узка-лукашысцкай прапаганды, то амаль поўная адсутнасьць ведаў пра яе хіба пэўны маркер неўспрымальнасьці той самай прапаганды, і гэта плюс.
    Мо хоць гэтая генэрацыя вырасьце не скалечаная тою вайною, то ўрэшце пабачым беларусаў in vivo без кантэксту саўка, так бы мовіць)
    Ратуй, Божа, нашую Беларусь
  • пра злачынства ў вёсцы Дражна
    16.07.2025
    КАМУ цікава наша гісторыя, а не маскоўскія казакі: Відэа распавядае пра злачынства ў вёсцы Дражна - 25 мірных жыхароў, былі забітыя ў 1943 г. NKVD "партызанамі"
    https://www.youtube.com/watch?v=RmxTyyRvrzI

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычныя рэпрэсіі11

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычныя рэпрэсіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

«Вада з другога паверха топіць першы і трапляе ў ліфты». Адзін з дамоў у «Мінск-Свеце» зноў паплыў3

Аўтобус і мікрааўтобус сутыкнуліся ў Бярозаўскім раёне: 15 чалавек пацярпелі

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог8

Трамп заявіў, што ракеты для Patriot ужо адпраўлены ва Украіну1

У Брэсце перад 3 ліпеня былі масавыя «прэвентыўныя» затрыманні

«Віза не прызначаная для турызму». Беларуса дэпартавалі з Польшчы за «нямэтавую» паездку ў Чэхію8

У Беларусь праездам з Еўропы зазірнуў прэзідэнт Інданезіі1

Сямігадовы хлопчык назбіраў амаль 2 тысячы рублёў за год. На што пойдуць грошы?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычныя рэпрэсіі11

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычныя рэпрэсіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць