Грамадства22

У Польшчы пад Эльблангам знік беларус

Паліцыя горада Эльбланг, што на поўначы Польшчы, выдала абвестку пра пошук грамадзяніна Беларусі Уладзіслава Маслоўскага, паведамляе «Белсат».

Уладзіслаў Маслоўскі, які знік у Польшчы
Уладзіслаў Маслоўскі, які знік у Польшчы. Фота: Elblag.policja.gov.pl

Вядома, што яшчэ 30 чэрвеня ён выйшаў з дому ў мястэчку Талькміцка на вуліцы Надрэчнай, кіруючыся на працу ў суседні горад Бранева. Ён павінен быў вярнуцца а 16-й гадзіне, але не прыйшоў дамоў і не выходзіў на кантакт з роднымі.

Зніклага апісваюць так:

  • рост: 188 см;
  • целасклад: дужы, мускулісты;
  • скура: светлая;
  • валасы: кароткія, простыя, светла-русыя;
  • у дзень знікнення быў апрануты ў чорна-чырвоную куртку, цёмную майку з кароткім рукавом, чырвоныя спартовыя штаны, чорныя спартовыя боты.

Паліцыя апублікавала толькі адно фота ў нізкай якасці. «Белсату» не ўдалося знайсці гэтага чалавека ў сацсетках пошукам па імені і асобным рэверсіўным пошукам па фота.

Паліцыя просіць усіх, хто валодае любой інфармацыяй, якая можа дапамагчы ў выяўленні месца знаходжання зніклага, тэрмінова звязацца па нумарах экстраннай службы 997 або 112 ці з найбліжэйшым аддзяленнем паліцыі. Таксама пра зніклага можна паведаміць на пошту [email protected].

Каментары2

  • шэзлАнг
    15.07.2025
    Эльбланг ? !
    калі на тое пайшло, то тады пішыце Эльблаг!
    Бо польскае" ą " вымаўляецца як "ОН", а не А! --- [ˈɛlblɔŋk]
  • Моўнік
    15.07.2025
    шэзлАнг, А націск у польскай мове на які склад падае? А ў беларускай ці можа "о" быць ненаціскным?

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

BMW сутыкнулася з ЗІЛ. Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жыткавіцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць