Міністр па надзвычайных сітуацыях расказаў, як пазнаёміўся з жонкай
«Кар'ера яе была загублена начыста».

Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі расказаў у кулінарнай перадачы на СТБ, як пазнаёміўся са сваёй жонкай.
Гэта было ў 1989 годзе. Ён ішоў займацца прафарыентацыйнай працай з дзецьмі, а жонка пасля заняткаў ва ўніверсітэце гуляла па горадзе.
«Пазнаёміліся каля кулінарыі. Мяне рабяты папрасілі купіць пірожныя на дзень народзінаў, ну і задаў ёй простае пытанне: «Вітаю, як вас завуць?», — згадвае міністр.
У жніўні 1990 пара ажанілася. Цяпер у іх двое дзяцей.
«Жонка — самы надзейны чалавек у маім жыцці. Тое, што яна са мной пражыла, напэўна, я б не пажадаў ніводнай жанчыне прайсці. Я ж шмат разоў пераязджаў, а яна ні разу не адмовілася, таму што цяжка і складана! Трэба, наперад. Таму кар'ера яе была загублена начыста», — расказаў Сіняўскі.
У ранейшых інтэрв'ю ён расказваў, што жонка працавала галоўным спецыялістам у Гродзенскім аблвыканкаме (Сіняўскі да таго, як стаць міністрам, узначальваў міліцыю Гродзенскай вобласці).
Каментары