Нерухомасць11

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала

Таццяна знайшла аднапакаёвую кватэру ў адной з тэматычных груп у месенджары. Уласніца здавала яе з мэбляй за $320 па курсе на праспекце Газеты «Звязда». 

Адзіны нюанс, які адзначыла для сябе Таццяна, — у кватэры ніхто не прапісаны, таму тарыфы на «камуналку» абяцалі быць крыху вышэйшымі, піша Onliner.by.

— З уласніцай аднушкі мы адразу вусна абмеркавалі ўмовы пра тое, што я буду плаціць спажытае па тарыфе прапісанага, яна — астатнюю розніцу. Дамову арэнды на год заключылі даволі хутка, а ўжо 15 чэрвеня я заехала ў кватэру.

Па словах Таццяны, жыллё доўгі час пуставала, таму ёй прыйшлося заўважна папрацаваць над тым, каб прывесці кватэру ў парадак.

— Я адмывала яе даволі доўга: там было вельмі шмат пылу і бруду, — працягвае жанчына. — Уласніца пры гэтым ведала пра стан кватэры, але рабіць уборку там не планавала, казала: не хочаш, знайду іншых ахвотных. Пры выбары кватэры для мяне быў важны гэты раён, таму я вырашыла пайсці на гэтыя ўмовы і згадзілася сама прывесці яе ў парадак.

Праз крыху больш за два тыдні пасля засялення ўласніца кватэры прыйшла па аплату і, па словах Таццяны, выставіла новыя ўмовы.

«Кажа: альбо ты будзеш поўнасцю аплачваць «камуналку», альбо выязджай», — успамінае беларуска. — Адзін з яе аргументаў — вялікія выдаткі вады: маўляў, яна не разлічвала, што прыйдзецца так шмат плаціць. Па яе словах, за месяц выйшла тры кубы халоднай і шэсць гарачай вады, — кажа Таццяна. — Я здзіўлялася, бо не планавала плаціць за «камуналку» звыш нормы. Пры гэтым шукаць новую кватэру ў кароткія тэрміны таксама не хацела.

Па словах жанчыны, уласніца патрабавала вызваліць кватэру да 16 жніўня, спасылаючыся на тое, што аднушка будзе выстаўлена на продаж.

— Па вялікім рахунку, я не адмаўлялася плаціць, але папярэдзіла, што далей пагляджу, якія сумы будуць у жыроўках, а пасля канчаткова прыму рашэнне. Яна не стала мяне слухаць і папрасіла з’ехаць. Мне здаецца, гэта проста прычыны, каб здаць гэтую кватэру даражэй: я ж адмыла яе і прывяла ў парадак.

«Ці можа адзін чалавек траціць столькі вады і электраэнергіі?»» Адказ уласніцы

— Так, у нас з Таццянай узнікла непрыемная сітуацыя, — тлумачыць уласніца кватэры. — Мы дамовіліся, што я буду даплачваць розніцу за ваду і электрычнасць. Я ўпершыню здаю жыллё, таму пацікавілася ў суседкі і сябровак, якія жывуць адны, колькі ім абыходзіцца «камуналка». На чалавека па нормах у месяц ідзе адзін-два кубы вады і дзесьці сто кілават электраэнергіі. У яе ж за месяц выйшла 10 кубоў вады і дзвесце кілават электраэнергіі! Гэта нейкія неймаверныя лічбы, я на гэта не разлічвала. Акрамя таго, пры засяленні Таццяна казала, што да яе ў госці з Жлобіна будзе прыязджаць дачка з маленькім дзіцем, але, відаць, яна там не госціць, а жыве. Я не планавала здаваць кватэру сям’і з дзецьмі, таму, калі ўсё гэта высветлілася, папрасіла яе выехаць.

Па словах пенсіянеркі, Таццяна пры засяленні сапраўды згадзілася прыбраць кватэру: у ёй паўгода ніхто не жыў, таму яе патрабавалася асвяжыць.

— Я адразу сказала: мне 79 гадоў, я прыбіраць там не буду. Клінінг таксама аплачваць не планую. Усё, што магла, зрабіла: павесiла новыя фіранкі і карнізы. Кажу: абыходзьце кватэру яшчэ раз і паглядзiце, ці пасуюць вам такія ўмовы. Таццяна згадзілася, якія пытанні да мяне могуць быць? — падсумавала пенсіянерка.

Каментары1

  • Эксперт
    21.07.2025
    Сапраўды расход вады больш падобны на 2-3 чалавекі, але ўсё мусіць рэгулявацца дамовай, а не "на словах"

Цяпер чытаюць

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве стабальнікаў прэміруюць немалымі грашыма. А іх настаўнікаў — яшчэ большымі. Але сёлета сістэма ледзь не зламалася2

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» пракаментаваў падаражанне кандытарскіх вырабаў9

«Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць». Гурневіч пра фільм з Джыліян Андэрсан, зняты па скандальнай гісторыі

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам24

У пасажырскага Boeing 767 падчас палёту ў ЗША загарэўся рухавік1

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор5

Распрацоўшчыка камп’ютарных гульняў асудзілі на два гады калоніі за каментары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць