Грамадства1212

Як насамрэч збіралі некаторых людзей на таемную інаўгурацыю ў 2020-м? Расказвае Лойка

«Гэтым людзям сказалі апрануцца ўрачыста, іх проста выклікалі на нараду ў каляпрофільнае міністэрства».

Абмяркоўваючы ў новым аналітычным выпуску ТОКу прызнанне беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай у Польшчы, Наста Роўда згадала яго ўдзел у «таемнай інаўгурацыі» Лукашэнкі ў 2020 годзе.

Эканамічная аглядальніца Вольга Лойка заўважыла, што яшчэ ў 2020‑м цікавілася ў людзей, якія там прысутнічалі, як яны туды былі запрошаны.

«Гісторыя выявілася забаўнай. Думаю, што яна распаўсюджваецца на ўсіх удзельнікаў».

Сёстры Груздзевы, якія таксама былі на інаўгурацыі, расказвалі раней, што не ведалі, куды едуць, ім толькі сказалі ўрачыста апрануцца.

Інаўгурацыя ў 2020-м. Фота: БелТА

Аказалася, не толькі ім. Вольга Лойка згадвае словы сваіх суразмоўцаў:

«Гэтым людзям сказалі апрануцца ўрачыста, іх проста выклікалі на нараду ў каляпрофільнае міністэрства. Там сказалі здаць тэлефон, пасадзілі ў аўтобус».

Як адзначае аналітык, яе суразмоўцы былі ўпэўненыя, што едуць на профільную нараду да Лукашэнкі.

«А фішка ж таемнай інаўгурацыі ў тым, што першае правіла байцоўскага клуба — ніхто не павінен ведаць аб байцоўскім клубе. То-бок, яны сапраўды нікому не сказалі. Я думала, што яны не сказалі сёстрам Груздзевым, каб яны не разбалбаталі на ўвесь свет. (…) А яны проста не сказалі», — дзеліцца сваімі думкамі Лойка і дадае:

«Гэта вельмі добра характарызуе разуменне адміністрацыі «самі ведаеце каго» сваёй папулярнасці нават сярод людзей, якіх вы лічыце бліжнім колам, ці важнымі людзьмі краіны, ці топавымі бізнэсменамі краіны».

Лойка лічыць, што арганізатары інаўгурацыі пабаяліся, што людзі паспрабуюць знайсці прычыну не прыйсці:

«Захварэў, у адпачынку, у камандзіроўцы, у запоі, у мяне флюс, у мяне дзяцей з садка забраць няма каму. (…) Бо насамрэч момант быў такі, мне здаецца, што мала каму хацелася там свяціцца, акрамя чыноўнікаў».

Пры такой арганізацыі, як тлумачыць Лойка, «людзі аказаліся ў сітуацыі, калі рашуча незразумела было, што рабіць. (…) Яны разумелі, куды іх вязуць, але яны не думалі, што на інаўгурацыю. Яны думалі, што іх вязуць на нараду».

Па словах Лойкі, яе суразмоўцам, якія такім чынам трапілі на інаўгурацыю, было непрыемна.

«Калі табой маніпулююць, выкарыстоўваюць уцёмную, гэта непрыемна ў любым выпадку. Гэта шмат гаворыць пра тое, наколькі Лукашэнка ацэньваў сваю папулярнасць у той момант. Таму што, калі б яшчэ і пустая зала была, то проста наогул непрыгожа атрымалася б. А так поўная зала была забяспечана», — канстатуе аглядальніца.

Каментары12

  • Ваш кэп
    20.07.2025
    Лойка лічыць, што арганізатары інаўгурацыі пабаяліся, што людзі паспрабуюць знайсці прычыну не прыйсці — ці можа ўлады не былі упэўнены ў сваіх давераных асобах.
    Можа, Нехта бы зліў інфармацыю ў незалежныя СМІ ці расказаў пратэстнай суполцы.
  • .
    20.07.2025
    На нараду можна, на інаўгурацыю не?
    А дзе ж тады мяжа, за якой заканчваецца супрацоўніцтва?
    Гучыць так, што ў той момант тыя людзі разглядалі 2 варыянты падзей і перад "народам" мелі апраўданне "нам было непрыемна, нас падманулі".
    Мяркую, што людзі таго ўзроўню "не першы раз замужам" і перажылі шмат падманаў і маніпуляцый, у многіх удзельнічалі самі.

    А служба бяспекі дзейнічала так верагодна не таму, што "лідар непапулярны, людзі не прыйдуць", а з-за бяспекі. Каб у тыя непрадказальныя дні цалкам мінімізаваць рызыкі.
  • Мочклкин блюз
    20.07.2025
    Сёстры груздевы думали, что их как обычно везут в баню, но день прошёл вхолостую.

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам11

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмарш перад матчам ЛЧ: некаторыя гульцы румынскага клуба адмовіліся падаваць руку футбалістам «МЛ Віцебск»10

Збеглы папугай тыдзень вандраваў пад Мінскам, сілкаваўся часнаком, але вярнуўся1

Сусветны крызіс фертыльнасці: 54 мільёны жанчын не могуць зацяжараць10

Застаўся толькі месяц, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Жлобіне — аварыя, горад часткова застаўся без вады2

Чарговая атака БПЛА на Расію — гараць дзве нафтабазы, у Таганрогскім заліве пашкоджаны танкеры

ЗША пачалі новую хвалю ўдараў па Іране пасля заяў Трампа пра завяршэнне перамір’я2

Як выглядаюць капсулы для выжывання падчас войнаў і стыхійных бедстваў4

Каб перашкодзіць украінскім дронам, Расія спрабуе глушыць Starlink

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам11

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць