Кіроўца аўтамабіля «КамАЗ-вахтоўка» пры выездзе з шахты «ГАК Дзянісаўскі» з'ехаў у абрыў і перакуліўся. Вышыня абрыву склала каля 30 метраў.

У Следчым камітэце Расіі заявілі, што кіроўца не справіўся з кіраваннем. Заведзена крымінальная справа аб аказанні небяспечных паслуг.
Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 33 чалавекі: 13 загінулі і 20 пацярпелі — двое з іх у цяжкім стане. У Нерунгрынскім раёне абвешчана жалоба.
Каментары