Грамадства55

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор

Добрушскі фарфоравы завод — самы вялікі на прасторах былога СССР і адзіны ў Беларусі. Штогод тут выпускаюць больш за 20 мільёнаў кубкаў, талерак, сувеніраў, частка з якіх распісваецца ўручную мастакамі. Апошніх — усяго чацвёра, расказвае «Народная газета».

Фота тут і далей: sb.by

Святлана Гладчанка за змену ўручную распісвае па 25 кубкаў і сподачкаў. Яна працуе тут 37 гадоў. У 1989 годзе пайшла вучыцца на мастака, прайшоўшы досыць строгі конкурс.

«У сям'і маляваў толькі тата, ды і то для душы. З фарфорам наогул ніхто са сваякоў ніколі не працаваў. Адна я такая, хоць не адчуваю сябе асаблівай. Заўсёды цікава ствараць унікальныя працы, эксклюзіўныя заказы. Памятаю, як распісвалі вазы для падарункаў высокапастаўленым асобам. Вельмі шмат ручнога роспісу да гэтага часу заказваюць у Чэхіі».

Святлана расказвае, што з 1990-х пайшла мода на мінімалізм у роспісе, але цяпер зноў вяртаецца шырокамазковы жывапіс.

Пэндзлікі для мастакоў робяць выключна з вавёрчыных хвастоў. Асабліва тонкія лініі пазалоты наносяць спецыяльным пяром.

Фарбы для фарфору асаблівыя. Да прыкладу, кобальтавыя абпальваюцца чатыры разы і толькі затым зіхацяць золатам. Самага каштоўнага металу ў фарбе ўсяго каля 9%, да адпраўкі ў печ ён выглядае хутчэй карычневым. Абпал мяняе адценне і іншых фарбаў.

Каб перанесці малюнак на посуд, выкарыстоўваюць кальку. Плёначка прыкладваецца да малюнка, награваецца фенам, на яе пераносіцца малюнак з узору, а потым абколваецца невялікай іголкай на палачцы. Гатовая калька прыкладваецца да кубка і прыцярушваецца вугалем з мяшочка. Па гэтым вугальным контуры і арыентуецца майстрыха.

У 1970-х у СССР працавалі 54 такія заводы. Цяпер вялікія вытворчасці захаваліся толькі ў Добрушы і расійскім Дулёве. 

На заводзе ў Добрушы задумваюцца аб папулярызацыі рэдкай прафесіі і ўжо сёлета арганізуюць першыя майстар-класы пад кіраўніцтвам мастакоў.

Каментары5

  • Андрусь
    20.07.2025
    Во дажыліся... Наша Ніва ўжо рэпосціць "Советскую Белоруссию" і нават дае актыўную гіперспасылку на гэты рупар антычалавечага рэжыму...
    Паступова, усё ж, старонка перагортваецца і прынцыпы з каштоўнасцямі сыходзяць на нейкі другі ці трэці план.
  • даведка
    20.07.2025
    Про коррупцию на заводе и свежую посадку его директора ничего не упомянули ?!
  • бабруйчанін
    20.07.2025
    Абавязкова патрэбна захаваць вырабніцтва падтрымліваць Адзіны у Усходняй Эўропе мабыць застался ці ні па ўсей.Тзв " ламаносаўскі імператарскі" на усходнем захадзе ні лічыць ..Усе паўсюль знішчэна .З Кітая ...каб пасля " рогі" ні выраслі.
    Дзесці 15 год таму сутыкнулся Вось крышталь з Гусь хрустальнага на падстаўке..лепшы
    Так мабыць падстаўка адтуль але есць сумненне А вось крышталь з Беларусі Неман Вы налепкі б знялі ))) прыклалі рукі

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць