Жыхары сталіцы пакінулі тэлефоны без нагляду і амаль не засталіся без іх.

У Заводскае РУУС звярнуліся адразу двое мінчан, у якіх зніклі мабільныя тэлефоны. У абодвух выпадках грамадзяне па няўважлівасці пакінулі свае гаджэты ў грамадскіх месцах, чым і скарысталіся староннія, паведамляе «Міліцыя Мінска».
У першым выпадку жанчына забыла смартфон на лаўцы каля гандлёвага цэнтра. Вярнуўшыся праз некаторы час, яна выявіла, што тэлефона няма.
Міліцыя высветліла, што прыладу забраў 55-гадовы мінак. Ён выкінуў sim-картку і планаваў пакінуць гаджэт сабе. Знаходку мужчына схаваў ва ўласную паштовую скрыню, дзе яна і знаходзілася да моманту канфіскацыі супрацоўнікамі міліцыі.
Іншы заяўнік пакінуў мабільны на прыпынку грамадскага транспарту. Калі вярнуўся — тэлефона ўжо не было. Аператыўнікі высветлілі, што гаджэт прысвоіў 45-гадовы беспрацоўны жыхар сталіцы. Ён схаваў прыладу ў сябе ў кватэры.
Агульная сума нанесенай шкоды склала больш за 1000 рублёў. Прылады выяўлены і вернуты законным уладальнікам.
Па фактах крадзяжоў завдезеныя крымінальныя справы.
Каментары