Вайна

У Кіеве пахавалі ўкраінскую журналістку, якая загінула ў расійскім палоне

У Кіеве на Байкавых могілках адбылося пахаванне ўкраінскай журналісткі Вікторыі Рошчынай, якая загінула падчас знаходжання ў палоне ў расейскім ізалятары. Перад пахаваннем прайшла паніхіда ў Міхайлаўскім саборы, а потым развітанне з журналісткай прайшло на Майдане Незалежнасці, паведамляе «Радыё Свабода».

Вікторыя Рошчына

Вікторыя працавала ў шэрагу вядомых украінскіх СМІ і была ўганараваная міжнароднай прэміяй за мужнасць у журналістыцы. У 2022 годзе яе ўпершыню затрымалі расійскія вайскоўцы на акупаваных тэрыторыях, але тады адпусцілі. Пазней, калі яна зноў спрабавала трапіць у зону баявых дзеянняў, знікла без вестак.

Толькі ў красавіку 2025 года яе цела вярнулі ва Украіну, аднак яно мела прыкметы катаванняў — былі адсутныя некаторыя ўнутраныя органы. Расейскі бок не даў тлумачэнняў родным пра абставіны яе смерці.

7 жніўня следчыя ва Украіне выставілі падазрэнне кіраўніку следчага ізалятара ў Таганрогу, дзе, паводле звестак, Вікторыю катавалі і здзекаваліся з яе. У ізалятары, як лічаць праваахоўнікі, дзейнічала сістэма рэпрэсій супраць украінцаў, нават сярод мірных грамадзян.

Следства працягваецца, і Украіна плануе судзіць адказных завочна па артыкулах, што прадугледжваюць адказнасць за жорсткае абыходжанне з цывільным насельніцтвам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць