Усяго патроху88

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы

Сучасныя пральныя машыны звычайна маюць дзясяткі цыклаў, налад і опцый, і хоць некаторыя з іх — проста маркетынгавыя хітрыкі, іншыя могуць дапамагчы адмыць складаныя плямы, пазбыцца пахаў і рэшткаў бруду, а таксама ашчадзіць ваш час і грошы. Вось што прапануюць эксперты.

Дзесяць спосабаў зрабіць працэс прання больш эфектыўным і пры гэтым эканомным прапануе эксперт выдання The New York Times Ліям МакКейб.

1. Карыстайцеся халоднай вадой для прання — гэта беражэ адзенне і крыху эканоміць энергію

Халодная вада добра адмывае плямы, а некаторыя мыйныя сродкі працуюць лепш пры нізкіх тэмпературах, бо ў іх ёсць энзімы, якія не любяць цяпла. Так, некаторыя з іх былі знойдзены ў прыродзе ў такіх халодных месцах, як Ісландыя ці Антарктыда.

Лепш паставіць рэжым пральнай машыны на выкарыстанне халоднай вады па змаўчанні. Гэта дапаможа захаваць колеры адзення, асабліва яркія, бо цёплая вада вымывае фарбу або пашкоджвае тканіну.

Акрамя гэтага, вы зможаце трохі зменшыць расход электрычнасці, калі будзеце пераважна праць адзенне ў халоднай вадзе.

2. Адзенне моцна пахне ці мае тлушчавыя плямы? Тады дапаможа гарачая вада

Халодная вада не заўсёды прыдатная. Калі на вопратцы ёсць тлушчавыя плямы — у тым ліку ад поту — лепш яе мыць у цёплай або гарачай вадзе.

Тлушч, які выдзяляецца скурай, не цалкам вымываецца і становіцца ежай для бактэрый, што і выклікае непрыемны пах.

Некаторыя пральныя сродкі часткова разбураюць гэты тлушч, але без гарачай вады бактэрыі і іх «ежа» часта застаюцца. Таму, калі спартыўная вопратка, ручнікі або пасцель пасля мыцця ўсё яшчэ смярдзяць, паспрабуйце паставіць рэжым выкарыстання цёплай або гарачай вады.

Фота: Getty Images

Аднак майце на ўвазе: не ўсе сінтэтычныя тканіны вытрымліваюць высокую тэмпературу. Таму выкарыстоўвайце гэты спосаб, калі сапраўды трэба, а не на пастаяннай аснове.

3. На вопратцы пляма, якую цяжка адмыць? Карыстайцеся функцыяй «Перадмыццё (Папярэдняе мыццё)»

Плямы бываюць настолькі ўстойлівыя, што аднаго звычайнага мыцця можа не хапіць. Замест таго каб замочваць або мыць вопратку ўручную, выберыце функцыю «Перадмыццё» (Pre-Wash), калі яна ёсць у вашай пральнай машыне.

Гэты рэжым дадае кароткае мыццё, звычайна халоднай вадой, перад асноўным цыклам. Ён дапамагае змыць грубы бруд (як, напрыклад, зямлю), а таксама дазваляе выкарыстоўваць асобны пральны сродак — з іншым складам — які лепш адбярэ некаторыя плямы або надасць рэчам свежы выгляд.

4. Не спадзявайцеся на рэжым «Звычайны»

Нельга сказаць, што звычайны цыкл дрэнна працуе. Насамрэч, ён выдатна выдаляе большасць тыпаў плям, бо нізкі ўзровень вады павышае канцэнтрацыю пральнага сродку ў ёй і спрыяе лепшаму вымыванню бруду.

Але ў рэальным жыцці гэта не заўсёды найлепшы выбар. Цыкл «Звычайны» распрацаваны галоўным чынам, каб адпавядаць патрабаванням эканоміі і атрымліваць высокія адзнакі ў рэйтынгах. Таму варта вывучыць інструкцыю і даведацца аб прызначэнні іншых цыклаў, які больш адпавядаюць мыццю, напрыклад, далікатных тканін альбо пасцелі.

Веданне ўсіх налад вашай машыны дапамагае мець на выхадзе чысцейшую і лепш захаваную вопратку і бялізну.

5. Выкарыстоўвайце больш вады, каб адмыць бруд і поўсць хатніх жывёл

Каб выдаліць з вопраткі плямы ад кавы або поту, шмат вады не трэба. Але калі справа тычыцца гразі, пуху, поўсці хатніх жывёл ці змесціва дзіцячых пялёнак, то лепш выкарыстоўваць больш вады. У малаводным рэжыме бруд можа не вымыцца, а застацца на вопратцы — як быццам вы памылі ў бруднай вадзе.

У большасці машын ёсць опцыі, якія павялічваюць колькасць вады. Гэта могуць быць рэжымы «Моцна забруджаныя тканіны» (Heavy), «Каляровыя тканіны» (Colors) або дадатковыя функцыі кшталту «Дадаць вады» (Add Water), «Поўнае запаўненне» (Deep Fill). Падобны эфект мае і ўжо згаданы рэжым «Перадмыццё» (Pre-Wash).

Парашковыя пральныя сродкі таксама могуць дапамагчы, бо яны змяшчаюць кампаненты, што перашкаджаюць бруду зноў замацоўвацца на тканіне.

6. Дадатковае паласканне — супраць рэшткаў мыйных сродкаў

Каб рэшткі мыйнага сродку і іншых ачышчальных сродкаў, такіх, як кандыцыянер для тканіны або адбельвальнік, не заставаліся на адзежы і пасцелі, пры дадаванні не перабаршчыце з іх колькасцю. Таксама варта час ад часу чысціць пральную машыну і замочваць вопратку (пра гэта пазней).

Але нават калі вы будзеце прытрымлівацца гэтых парад, нават высокаэфектыўныя машыны ўсё роўна не змогуць дасканала змыць рэшткі розных сродкаў.

Таму, калі ў вашай машыне ёсць функцыя дадатковага паласкання, варта яе ўключаць — асабліва пры мыцці дзіцячай, далікатнай ці спартыўнай вопраткі.

Фота: vecteezy

7. Замест «глыбокага замочвання» выкарыстай звычайнае ў пральнай машыне

Трэнд на «глыбокае замочванне» (Laundry stripping) стаў папулярны ў час пандэміі. Ён прадугледжвае доўгае замочванне бялізны ў ванне з гарачай вадой, пральным парашком ці іншымі сродкамі для дэзынфекцыі і каб эфектыўней пазбавіць яе назапашанага бруду, тлушчу і пахаў.

Але на самай справе гэта нічым не лепш за звычайную функцыю «Замочванне» (Soak) у пральнай машыне. Калі такой функцыі няма, то можна машыну проста паставіць на паўзу, калі барабан напоўніцца вадой.

8. Хочаце ашчадзіць час? Скарыстайцеся рэжымам хуткага мыцця

Звычайны цыкл у сучасных машынах доўжыцца прыкладна гадзіну. Але ў многіх мадэлях ёсць хуткія праграмы — яны называюцца «Хуткі» (Quick), «Экспрэс» ( Express) або «Эканомія часу» (Time Saver). Звычайна яны крыху павялічваюць узровень нагрэву і вады, каб кампенсаваць больш кароткі час мыцця.

Калі ваша пральная машына мае опцыю ўзроўню забруджвання (Soil Level), выбар ніжэйшага рэжыму таксама можа скараціць час.

Але майце на ўвазе: хуткія цыклы мыюць горш, горш адціскаюць і часам пры іх кепска змываецца парашок. Таму іх лепш выкарыстоўваць для амаль чыстай вопраткі, калі трэба памыць хутка і няма вялікага бруду.

9. Каб скараціць час сушкі, павялічце хуткасць адціскання

Звычайна пральныя машыны не выкарыстоўваюць максімальную хуткасць адціскання па змаўчанні. Гэта робіцца, каб не перагружаць механізмы і каб вопратка выходзіла з машыны не такой мятай — асабліва калі рэчы ў барабане размешчаныя няроўна.

Але ў многіх машынах, асабліва з франтальнай загрузкай, можна самастойна павялічыць хуткасць адціскання. Чым мацней машына адціскае, тым менш вады застаецца ў адзенні — а значыць, яно хутчэй высахне ў сушылцы або на вяроўцы.

Фота: pixabay.com

Проста павялічыць час адціскання — малаэфектыўна. Як кажуць спецыялісты, сапраўднае скарачэнне вільгаці дае менавіта вышэйшая хуткасць кручэння, а не працягласць. Больш старыя мадэлі з верхняй загрузкай маглі адціскаць толькі на 700 абаротах у хвіліну, а сучасныя — да 1600. Гэта рэальная розніца.

10. Дайце пральнай машыне ачысціцца самой

Пральная машына таксама патрабуе догляду. З часам ўнутры яе, асабліва ў гумцы дзвярэй, за латком для сродкаў і ў зліўным фільтры — можа з’яўляцца цвіль і непрыемны пах.

Каб гэтага не здарылася, перыядычна запускайце цыкл самаачысткі (Self Clean або Tub Clean) з пустым барабанам і спецыяльным сродкам для чысткі. Гэта выдаліць рэшткі парашку, слізь і мікробы.

Таксама не забывайце час ад часу праціраць гумкі і латкі, а калі ёсць фільтр — чысціць і яго. Гэта дапаможа падтрымліваць машыну чыстай і без пахаў.

Такія простыя крокі дапамогуць пазбавіцца ад бруду і пахаў. Нават калі ў вашай машыне няма ўсіх пералічаных функцый, то цяпер вы ведаеце, на што звяртаць увагу, калі будзеце выбіраць новую.

Каментары8

  • Имя
    30.07.2025
    Дэпутат Сенніца, как вы заколебали со своим политиканством! Что, грант не дали? А, Зянон в пролёте, понимаю...
    Обычная статься, и даже сюда нужно впихнуть то "мову", то политику...

    Тут про стирку. В машине-автомате.
  • Имя
    31.07.2025
    чаму толькі для вопраткі?, я не Вас меу́ на у́вазе! Прабачце, не маю магчымасцi змянiць раскладку...
  • 11 трывалыых плям
    31.07.2025
    [Рэд. — Дзякуй, перадалі рэдактару]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі1

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

Граўцоў купіў «Экономическую газету»

Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі1

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць