Грамадства

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы: Расце рызыка затрымання літоўцаў у Беларусі

Пасля таго, як беларускі рэжым прызнаў ютуб-канал «Delfi Літва» экстрэмісцкім, павысілася рызыка затрымання літоўскіх грамадзян, якія наведваюць Беларусь, — паведамляе Дзяржаўны дэпартамент бяспекі Літвы (ДДБ).

Фота: Lookbymedia

«Беларускі рэжым актыўна выкарыстоўвае спісы экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый, асоб і інтэрнэт‑рэсурсаў у барацьбе з палітычнымі апанентамі як унутры краіны, так і па-за яе межамі. ДГБ заклікае грамадзян Літвы ўстрымацца ад любых паездак у Беларусь і папярэджвае, што такія паездкі могуць прадстаўляць пагрозу іх бяспецы», — гаворыцца ў паведамленні.

У ліпені 2025 года рускамоўны YouTube‑канал «Delfi Літва» быў прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкім і ўключаны ў так званы спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У Беларусі маніторынг і наведванне інтэрнэт‑рэсурсаў, уключаных у гэты спіс, лічацца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое можа быць прызначаны арышт тэрмінам да 15 сутак, нагадвае LRT.

ДДБ падкрэслівае, што ўключэнне канала ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў павышае верагоднасць таго, што літоўскія грамадзяне, якія наведваюць Беларусь, могуць быць затрыманыя і падвергнуцца адміністрацыйнаму арыштам.

Таксама дэпартамент нагадвае, што ў мінулым ужо меліся выпадкі, калі беларускія сілавікі пры ўездзе літоўцаў у краіну правяралі іх электронныя прылады на прадмет наведвання забароненых рэсурсаў. У выпадку выяўлення такой інфармацыі грамадзяне падвяргаліся арыштам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць