Культура22

У Вільні закрываецца прастора CreateCulture Space

Культурная прастора па адрасе Кармеліцкая, 5 дзейнічала з лістапада 2022 года. Тут праводзіліся прэзентацыі, выставы, лекцыі, кінапаказы ды іншыя мерапрыемствы.

Фота: CreateCulture Space

«CreateCulture Space зачыняе свае дзверы… але не без сапраўднага развітання! З лістапада 2022 года наша Прастора на Karmelitų g. 5 прымала варкшопы і лекцыі, выставы і кінапаказы, канцэрты і open mics, утульныя сустрэчы і буйныя публічныя мерапрыемствы. Гэта было месца для навучання, абмену, супольнай творчасці і, самае галоўнае, — для сувязі. На працягу амаль трох гадоў вы ажыўлялі гэту Прастору. Вы прыходзілі са сваімі ідэямі, праектамі, гісторыямі, суполкамі — і разам мы стварылі нешта асаблівае. Цяпер прыйшоў час развітацца з фізічным месцам. Але перад гэтым мы запрашаем вас завітаць, забраць маленькую частку гэтага месца і падняць з намі келіх», — паведамляе праект.

27 жніўня будзе распрадавацца мэбля, аксэсуары, кнігі, кухонныя рэчы, расліны і іншае, а развітальная вечарына пройдзе 28 жніўня а 19:00

«Ніякай праграмы, ніякіх прамоў. Проста вечар, каб сабрацца, абняцца, падзяліцца ўспамінамі і развітацца з месцам, якое аб’яднала многіх з нас», — кажуць аўтары.

Каментары2

  • Тэлепузік
    01.08.2025
    Ну і добра.
    Не сісіэсам адзіным. Не вельмі там прыязныя былі ўмовы.
    Затое, будуць у кропку хадзіць часцей ці ў Золак.
  • Гэта розныя прасторы.
    02.08.2025
    CreateCulture рабіў цудоўныя івэнты. Кропка гэта другі фармат.

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст69

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Усе навіны →
Усе навіны

З Беларусі дазваляюць выязджаць толькі тым літоўскім фурам, якія заехалі ў краіну пасля адкрыцця мяжы4

У супермаркеце ў Новай Баравой гадамі жывуць вераб'і3

«Мама, я дома!» — «Як дома?!» Адна з вызваленых украінак — дзяўчына Юлія ВІДЭА2

Еўрапейцы адхілілі план Трампа па Украіне ў яго цяперашнім выглядзе7

Вызваленых з няволі ўкраінцаў сустракаў асабіста Кірыла Буданаў ВІДЭА5

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк14

Манергейм: чалавек, які з расійскага разведчыка ператварыўся ў выратавальніка Фінляндыі ад Расіі32

Вакансія ў «Нашай Ніве»: перакладчык з беларускай на расейскую + карэктар беларускай версіі + мадэратар каментаў31

Манцёр ліній высокага напружання з Пружан расказаў пра пазітыўны вынік пяці гадоў без сэксу24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст69

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць