У красавіку адкрыюць абноўленую зону чакання на мяжы ў Брэсце ФОТЫ
Абноўленую зону чакання на беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску «Брэст» («Варшаўскі мост») плануюць адкрыць ужо ў красавіку. Будаўнічыя работы пачаліся яшчэ ў маі 2025 года, і цяпер аб’ект амаль гатовы — больш як на 90%, піша БелТА.

Новая зона стане значна больш сучаснай і зручнай. Яна будзе разлічаная прыкладна на 235 легкавых аўтамабіляў і 50 аўтобусаў. У параўнанні з ранейшай, яна значна пашырана і лепш абсталявана.


Для падарожнікаў прадугледжаныя:
- кантрольна-прапускныя пункты і электронныя табло;
- зарадныя станцыі для аўтамабіляў;
- санітарны блок з душамі;
- месцы грамадскага харчавання;
- зоны адпачынку;
- магчымасць карыстацца Wi-Fi.

Як адзначыў начальнік Брэсцкай мытні Сяргей Якута, застанецца дзейнічаць і электронная рэгістрацыя — людзі змогуць чакаць сваёй чаргі ў камфортных умовах, пакуль іх не выклічуць на праезд мяжы.



Рыжанкоў заявіў, што Беларусь цалкам можа звязаць ЕС з Усходам
З Польшчы ў Беларусь не далі ўвезці культурныя каштоўнасці
Беларус спрабаваў увезці з Польшчы гашыш у бляшанках з-пад садавіны
Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў
Беларус прыехаў на мяжу з Польшчай, выйшаў падыхаць, а аўтобус з рэчамі знік з чаргі. Што было далей
Каментары