Свет99

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу

Расійскага праўладнага блогера і аўтара даносаў Ілью Рамясло, які раптоўна расчараваўся ў дзейнай уладзе Расіі і выступіў супраць Уладзіміра Пуціна, адправілі ў псіхіятрычную клініку.

Ілья Рамясло

У Санкт-Пецярбургу праўладны блогер і юрыст Ілья Рамясло, які раней праславіўся шматгадовай барацьбой з Аляксеем Навальным і крымінальнымі справамі супраць ФБК, быў шпіталізаваны ў псіхіятрычную бальніцу №3. Гэтую інфармацыю, якую спачатку распаўсюдзілі Z-каналы, а потым «Фантанцы» пацвердзілі непасрэдна ў даведачнай службе медыцынскай установы.

Каналы пішуць, што з раніцы 19 сакавіка Рамясло, які напярэдадні даў серыю інтэрв'ю з антыпуцінскімі выказваннямі, перастаў адказваць на тэлефонныя званкі і некалькі гадзін не з'яўляўся ў сацсетках.

Рэзкі паварот у лёсе блогера адбыўся пасля таго, як 17 сакавіка ён апублікаваў маніфест «Пяць прычын, па якіх я перастаў падтрымліваць Уладзіміра Пуціна».

У сваім тэксце Рамясло назваў вайну з Украінай тупіковай, заявіў пра разбурэнне расійскай эканомікі, удушэнне свабоды слова і празмерна доўгае знаходжанне прэзідэнта пры ўладзе.

Нягледзячы на чуткі пра ўзлом акаўнта, на наступны дзень блогер асабіста пацвердзіў сваё аўтарства і даў серыю інтэрв’ю. Аднак ужо з раніцы 19 сакавіка ён перастаў выходзіць на сувязь, пасля чаго стала вядома пра яго знаходжанне ў псіхіятрычнай клініцы.

Каментары9

  • усё як ў 80х
    19.03.2026
    "адправілі ў псіхушку" усё як ў 80х, 81-85. Там сёння пуцінская імерыя , ужо не доўга засталося імперыі
  • off topic
    19.03.2026
    Шаноўная рэдакцыя! Калі ўжо хочаце назваць псіхіятрычную клініку па-беларуску адным словам, дык ёсць добра вядомае слова "вар'ятня". "Псіхушка" - нязграбная калька з расійскае мовы.
  • Tak Новы 1917 на шляху
    19.03.2026
    усё як ў 80х,
    "Z-блогер нечакана назваў Пуціна нелегітымным і заклікаў аддаць яго пад суд" .
    -NN
    ён пад ФСБ працуе, ФСБ:шнікі гэта зрабілі. Tak, Новы 1917 на шляху !

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць