Грамадства3333

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей

Гісторыкі кажуць, што зараз Вільня літоўская як ніколі.

Дактары галоўнай клінікі Вільні ў Сантарышках кажуць, што бываюць дні, калі кожны трэці нованароджаны ў іх бальніцы — не літоўскі грамадзянін. У асноўным гэта дзеці грамадзян Беларусі і Украіны, аднак часта ў Вільні нараджаюць грамадзянкі краін Сярэдняй Азіі і Афрыкі, піша Delfi.lt са спасылкай на TV3.lt.

Жыхары літоўскай сталіцы баяцца, што літоўцы могуць стаць тут меншасцю. Наэла з Камеруна нарадзіла ў Сантарышскай клініцы сваю дачку Крыстэль. Жанчына вучылася ва ўніверсітэце імя М. Ромера і жыве з сям’ёй у сталіцы.

«Я прыехала сюды вучыцца, скончыла вучобу, атрымала магчымасць тут працаваць. Вырашыла застацца», — распавяла журналістам Наэла.

Дактары радзільнага аддзялення Сантарышскай клінікі сказалі, што апошнім часам у іх з’явілася нямала замежніц. «Бываюць дні, калі кожная трэцяя пацыентка — не грамадзянка Літвы», — сказала загадчыца аддзялення Віргінія Палюліце.

Паводле даных Цэнтра рэгістра, штогод у Літве нараджаюць каля 500 замежніц. У мінулым годзе толькі ў Вільні нарадзіліся 265 не грамадзян Літвы. Найчасцей гэта дзеці ўкраінак і беларусак — прыкладна па 100. 26 дзяцей нарадзілі грамадзянкі Расіі.

«Ёсць парадзіхі з Кыргызстана, Намібіі, Нігерыі, Лівана, Пакістана», — сказала Палюціце.

Загадчык радзільнага аддзялення Віленскай гарадской бальніцы Эгідзіюс Якюнас сказаў, што становіцца ўсё больш парадзіх з далёкіх краін. «Калі 5 гадоў таму былі грамадзянкі Беларусі, 2 гады таму — украінкі, то цяпер — Індыя, Пакістан», — сказаў Якюнас.

У мінулым годзе ў Літве нарадзілася амаль 19 000 нованароджаных — амаль на 1000 менш, чым у 2023 годзе. Аднак тое, што нараджаюць не літоўкі, радуе не ўсіх, асабліва ў Вільні. Апытанне на вуліцах горада паказала, што людзі незадаволеныя.

  • «Я стаўлюся адмоўна, нельга дазваляць прыезджым размнажацца. Чаму? Хочацца, каб у сталіцы Літвы жылі літоўцы».
  • «Калі прыязджаюць спецыялісты — я за, але калі з’язджаюцца ўсялякія, з-за якіх расце злачыннасць, то не вельмі станоўча стаўлюся».

Гісторык Вітаўтас Алішаўскас сказаў, што тэндэнцыя з’яўлення замежнікаў непазбежная — гэта назіраецца і ў сталіцах іншых краін.

«Пытанне ў тым, ці захочуць людзі быць літоўцамі: чарнаскурыя, жоўтаскурыя, венгры, брытанцы. Іншае пытанне — што мы хочам рабіць для інтэграцыі гэтых людзей. Ці ставімся да іх як да слугаў, што выконваюць брудную працу», — задаецца пытаннем гісторык.

Віленчукоў асабліва турбуе, ці застанецца сталіца літоўскай.

  • «Я нічога дрэннага не бачу, калі яны падмятаюць вуліцы і мыюць посуд».
  • «Канечне, хацелася б, каб было больш літоўцаў».
  • «Людзі, што прыязджаюць з іншых гарадоў, кажуць, што ў Вільні мала чуюць літоўскую мову, цяпер яе яшчэ менш, таму не магу сказаць, што гэта добра».

Гісторык кажа — цяпер Вільня самая літоўская за ўсю сваю гісторыю.

«Вільня ніколі раней не была такой літоўскай, як цяпер. Я прыехаў вучыцца ў Вільню ў 1975 годзе, дык тады ў грамадскім месцы дамовіцца па-літоўску было немагчыма», — узгадвае Алішаўскас.

Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра сацыяльных навук Данатас Бурнейка не хавае — Вільня становіцца рознакаляровай.

«У этнічным плане Вільня становіцца разнастайнай. Я думаю, у бліжэйшы час сітуацыя будзе, як у савецкі час — літоўцы не будуць большасцю ў сталіцы», — выказаў здагадку ён.

Цяпер у Вільні 67% літоўцаў, 15% палякаў і 10% рускіх. У міжваенныя гады ХХ ст. у Вільні было ўсяго 1% літоўцаў. Літоўцы ў Вільні на працягу некалькіх соцень гадоў былі меншасцю.

«Пачынаючы з часоў Гедыміна, які запрашаў майстроў з-за мяжы, з’явілася шмат людзей славянскага паходжання, русінаў — тое самае было ў XVIII стагоддзі, пасля эпідэмій у XVII ст.», — сказаў Алішаўскас.

Спецыялісты баяцца, што нядаўна прыбылыя замежнікі ў шматкультурнай Вільні будуць утвараць своеасаблівыя гета.

«У асноўным гэта не будуць самыя багатыя жыхары, значыць, яны будуць сяліцца ў пэўных месцах горада, у самых кепскіх, будуць утварацца нейкія гета», — лічыць Бурнейка.

Каментары33

  • Слухаем Сяргея і памнажаемся!
    05.08.2025
    Беларускім астравам быць!
  • гістарычна
    05.08.2025
    > з’явілася шмат людзей славянскага паходжання, русінаў
    Ага) а акрамя русінаў ( груба кажучы украінцаў) іншых людзей славянскага паходжання не было
  • няма мазгов
    05.08.2025
    гэта злачынна спачатку запрашаць людзей да сябе жыць і працаваць, каб потым нейкія цёткі з адукацыяй царкоўнапрыходскай школы будуць табе казаць "нельга дазваляць прыезджым размнажацца"
    працуйце з насельніцтвам!гэта нейкае барбажыньства

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст перайшоў у «Гомель», каб зарабіць. Але праз пяць дзён яго звольнілі — з-за майкі з надпісам F*ck Gomel

Трамп лічыць, што Пуцін не будзе ваяваць, калі цана нафты зменшыцца яшчэ на 10 даляраў5

ЗША ўвядуць візавы заклад для грамадзян некаторых краін. Ён можа дасягаць 15 тысяч даляраў2

Вячорка: Не ведаю, што Краўцоў умее рабіць рукамі, на практыцы. Вельмі шмат блазнавання39

Беларускі музыка ўзяў удзел у фестывалі «Таўрыда.Арт» у акупаваным Крыме3

Грозеў расказаў, як агенты расійскіх спецслужбаў пранікалі ў яго дом і як дачка зняла аднаго з іх2

У Жлобіне ліквідуюць знакамітую фабрыку, дзе робяць штучнае футра1

«Паспалітае рушэнне» Сяргея Бульбы згарнула дзейнасць11

«Дзяруць курэй і гусей». Вёску ў Клецкім раёне тэрарызуюць сабакі, але ЖКГ кажа, што яны занадта хітрыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць