Усяго патроху44

У свеце ёсць адзінае ўнікальнае месца, адкуль вада можа патрапіць у тры акіяны

На першы погляд гэта проста адна з вяршынь Скалістых гор Паўночнай Амерыкі. Але кропля дажджу або талая вада адсюль можа адправіцца ў адзін з трох акіянаў — Ціхі, Атлантычны або Паўночны Ледавіты.

Пік Трайнога Водападзелу. Фота: nps.gov

Пік Трайнога Водападзелу (Triple Divide Peak) знаходзіцца ў нацыянальным парку Глейшэр у штаце Мантана (ЗША). Як піша Live Science, яго называюць адзіным на Зямлі месцам, дзе сыходзяцца вадазборы трох акіянаў. Падобныя «трайныя водападзелы» існуюць і ў іншых частках свету, але нідзе больш гаворка не ідзе пра тры розныя акіяны адначасова.

Гара знаходзіцца на так званым Кантынентальным водападзеле Паўночнай Амерыкі — уяўнай лініі, якая праходзіць праз Скалістыя горы і раздзяляе асноўныя рачныя сістэмы кантынента. З вяршыні гары вада можа пайсці на захад праз басейн ракі Калумбія і ўрэшце апынуцца ў Ціхім акіяне. Іншы шлях вядзе праз рэкі Місуры і Місісіпі ў Атлантычны акіян. Трэці напрамак праходзіць праз раку Саскачэван і Гудзонаў заліў.

Менавіта вакол статусу Гудзонава заліва і ўзнікаюць спрэчкі паміж навукоўцамі. Частка даследчыкаў лічыць заліў часткай Атлантычнага акіяна. У такім выпадку вада з гэтай гары трапляе толькі ў два акіяны — Ціхі і Атлантычны. Аднак Міжнародная гідраграфічная арганізацыя адносіць яго да Паўночнага Ледавітага акіяна. Паводле такой класіфікацыі, Пік Трайнога Водападзелу сапраўды злучае тры акіяны.

Географы адзначаюць, што акрамя Піку Трайнога Водападзелу ў Паўночнай Амерыцы ёсць яшчэ адна вяршыня, вада з якой можа трапіць у тры розныя басейны. Гэта Снежны купал (Snow Dome) у Канадзе. З яго схілаў вада можа накіравацца ў Ціхі акіян праз раку Калумбія, у Паўночны Ледавіты акіян — праз раку Макензі, або ў Гудзонаў заліў — праз раку Нэльсан.

І калі лічыць Гудзонаў заліў часткай Атлантычнага акіяна, менавіта Снежны купал, а не Пік Трайнога Водападзелу, будзе адзіным месцам на Зямлі, якое злучае тры акіяны.

Абедзве вяршыні размешчаныя таксама на скрыжаваннях іншых буйных водападзелаў. Акрамя Кантынентальнага, Пік Трайнога Водападзелу знаходзіцца яшчэ і на Лаўрэнційскім водападзеле, які аддзяляе басейн Гудзонава заліва на поўначы ад басейна Мексіканскага заліва на поўдні. Снежны купал, у сваю чаргу, ляжыць на Арктычным водападзеле, што раздзяляе воды Паўночнага Ледавітага акіяна і Гудзонава заліва.

Для турыстаў гэта проста маляўнічы горны раён з ледавікамі і азёрамі. Але для географаў і гідролагаў гэтыя месцы — сапраўдныя «гідралаічныя скрыжаванні» планеты, дзе адна кропля можа адправіцца ў падарожжа да трох розных акіянаў.

Каментары4

  • Паліцыя пастоў
    06.05.2026
    Даваць такі пост без мапы – злачынства)
  • Жвір
    06.05.2026
    Паліцыя пастоў, мапу можна ўявіць.
  • Ну
    07.05.2026
    "Пік Трайнога Водападзелу ... называюць адзіным на Зямлі месцам, дзе сыходзяцца вадазборы трох акіянаў"
    "Менавіта вакол статусу Гудзонава заліва і ўзнікаюць спрэчкі.."
    "Паводле такой класіфікацыі, Пік Трайнога Водападзелу сапраўды злучае тры акіяны."
    "...ёсць яшчэ адна вяршыня, вада з якой можа трапіць у тры розныя басейны. Гэта Снежны купал"
    "І калі лічыць Гудзонаў заліў часткай Атлантычнага акіяна, менавіта Снежны купал, а не Пік Трайнога Водападзелу, будзе адзіным месцам на Зямлі, якое злучае тры акіяны"
    У выніку маем дзве вяршыні, кожная з якіх тая самая "адзіная", ў залежнасці ад таго, да якога акіяна аднесці Гудзонаў заліў. Можа, навукоўцам трэба спачатку вызначыцца паміж сабой, а ўжо потым журналістам пісаць пра "адзіную" вяршыню?

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта32

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць