Грамадства1919

Марыя Калеснікава засвяцілася на акцыі пратэсту Pussy Riot і Femen супраць удзелу Расіі ў Венецыянскім біенале ФОТАФАКТ

У Венецыі прайшла акцыя актывістак з расійскай Pussy Riot і ўкраінскай Femen супраць удзелу Расіі ў Венецыянскім біенале. Гэта быў кароткі пратэст каля расійскага павільёна, піша выданне Sota. У фотарэпартаж з падзеі трапіла і былая беларуская палітзняволеная Марыя Калеснікава.

Спачатку ўдзельнікі акцыі адціснулі людзей, што стаялі побач з павільёнам, каб вызваліць месца. Актывістка Pussy Riot Надзея Талаконнікава гучна крычала, што расійскае мастацтва звязана з крывёй, смерцю і гвалтам.

Потым актывісты запалілі фаеры з фіялетавым дымам і падышлі бліжэй да ўваходу. Пасля гэтага паліцыя фактычна заблакавала павільён. Людзі, якія знаходзіліся ўсярэдзіне і прадстаўлялі афіцыйнае расійскае мастацтва, адмовіліся каментаваць сітуацыю і нават называць свае імёны.

На заканчэнне ўдзельнікі паказвалі непрыстойныя жэсты ў бок павільёна. Сам перформанс доўжыўся каля 15 хвілін. 

Сярод фота з акцыі ёсць і здымак Марыі Калеснікавай пад парасонам, якая шырока ўсміхаецца. З кантэксту здымка, праўда, цяжка зразумець, брала яна нейкі ўдзел у гэтай акцыі ці проста праходзіла міма. 

Расія не ўдзельнічала ў Венецыянскім біенале ў 2022 і 2024 гадах праз накладзеныя за развязванне вайны ва Украіне санкцыі, аднак у 2026 годзе расійскі павільён у Венецыі зноў павінен адкрыцца.

Украіна выказала адносна гэтага пратэст, а ў Еўракамісіі заявілі, што ўдзел Расіі ў выставе парушае рэжым санкцый. За гэта біенале пазбавілі гранта ў памеры каля двух мільёнаў еўра, а міжнароднае журы біенале ў канцы красавіка ў поўным складзе падало ў адстаўку. 

Каментары19

  • алеснікава
    06.05.2026
    дык гэта ж рэклама гэтага павільёна
  • шырока ўсміхаемся на камеру
    06.05.2026
    "праўда, цяжка зразумець, брала яна нейкі ўдзел у гэтай акцыі ці проста праходзіла міма"

    як і ва ўсіх папярэдніх акцыях пэўна
  • Алкаш
    06.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя10

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць