Грамадства2828

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў

«Хтосьці скажа, што прайшло пяць гадоў, мы прайгралі. Але гэта не так».

Скрыншот відэа

Напярэдадні пятай гадавіны пратэстаў 2020 года Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

«Пяць гадоў таму беларусы выйшлі на вуліцы, каб абараніць свае галасы на выбарах і паказаць адзінства. І гэта назаўжды нас змяніла, — кажа яна. —

Мы ўбачылі, колькі нас. Сотні тысяч людзей па ўсёй краіне запоўнілі плошчы і вуліцы гарадоў. Гэта было прыгожа, годна і страшна для ўлады.

Але тую хвалю салідарнасці ўжо немагчыма было спыніць. З’явіліся дваравыя чаты, і суседзі нарэшце пазнаёміліся адно з адным. На маршах раздавалі ваду і прыбіралі за сабой смецце. Ля сцен Акрэсціна дзяжурылі валанцёры, каб дапамагаць родным затрыманых і сустракаць тых, каго выпускалі пасля сутак. Аказвалі медыцынскую дапамогу, кармілі, адвозілі дадому.

І, нягледзячы на жахі рэпрэсій, беларусы не здаваліся. Беларус беларусу — беларус. Невыпадкова з’явіўся гэты выраз. І гэтае пачуццё пляча адчуваецца і цяпер.

Нам часта падаецца, што барацьба з рэжымам патрабуе ад нас вялікіх справаў, але ж можна рабіць і простыя рэчы. Дапамагаць сем’ям палітзняволеных. Зараз у Беларусі больш за 1100 чалавек знаходзяцца за кратамі. І нават добрае слова для іх родных — гэта ўжо вельмі многа. Гэта дорыць тысячам людзей падтрымку.

Ствараць сваё, няхай гэта будзе літаратура, музыка, кінафільм, YouTube-канал ці мастацкая выстава. Творчасць — гэта голас свабоды, і яго нельга задушыць».

«Хтосьці скажа, што прайшло пяць гадоў, мы прайгралі. Але гэта не так, — кажа Ціханоўская. — Хіба можна прайграць, калі вашы каштоўнасці застаюцца нязменнымі? Няўжо нашыя мэты і мары пра свабодную Беларусь зніклі? Вядома, не. Я ўпэўненая ў гэтым. Бо менавіта вы ў асабістых размовах распавядаеце мне, колькі ў вас надзеі, і дзеліцеся тым, як кожны дзень дапамагаеце адзін аднаму.

Я чую і крытыку, і шмат парад, як перамагчы дыктатуру. І гэта значыць, што вам балюча. Бо калі б было ўсё роўна, то не было б спрэчак і дыскусій, бо абыякавасць нараджае толькі маўчанне.

І я, як і вы, хачу, каб доўгачаканыя змены наступілі як мага хутчэй. Але, як і ў 2020 годзе, без вашай падтрымкі, вашай салідарнасці гэта цяжка зрабіць. Дык давайце чуць адно аднаго, дбаць адзін пра аднаго і працягваць пачатае. Бо, пакуль мы верым і можам, мы абавязкова пераможам».

Каментары28

  • не такі, як ёсць
    08.08.2025
    Жэўжык-пястун, а вы каторых ботаў маеце на ўвазе, з якога боку?
  • пытанні, якія хвалююць кожнага беларуса
    08.08.2025
    Якія адносіны паміж прэзідэнтам БНР і прэзідэнтам Новай Беларусі?
    Чыя ўлада вышэй?
    Які падзел абавязкаў паміж імі?
  • Лёлік з-пад Лімасола
    08.08.2025
    Разрыў срак лукаботаў праз тры.. два..

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС11

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць