Свет55

Трамп зноў адклаў увядзенне вялікіх пошлін на імпарт з Кітая

Прэзідэнт ЗША ў апошні момант перад заканчэннем тэрміну гандлёвага перамір'я з Кітаем адклаў увядзенне вялікіх пошлін на кітайскі імпарт яшчэ на 90 дзён. Тое ж самае сінхронна зрабіў і Кітай у дачыненні да імпарту з ЗША, піша Бі-бі-сі.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Пра тое, што Трамп падпісаў указ аб новай адтэрміноўцы, спачатку ў панядзелак паведаміла амерыканская прэса, спаслаўшыся на ананімных супрацоўнікаў Белага дома, і толькі праз некалькі гадзін гэтую інфармацыю пацвердзіў сам прэзідэнт ЗША.

«Я толькі што падпісаў указ, які падаўжае адтэрміноўку пошлін у дачыненні да Кітая яшчэ на 90 дзён», — паведаміў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Прыблізна ў той жа час з Трампам заяву аб такім жа кроку з свайго боку зрабіў і Кітай у асобе Міністэрства гандлю.

Міністэрства заявіла, што Кітай пакідае пошліны на імпарт з ЗША на ўзроўні 10%, а таксама прадпрыме пэўныя крокі ў дачыненні да нетарыфных бар'ераў у адносінах да амерыканскіх тавараў. Амерыканскія пошліны на кітайскі імпарт застаюцца на ўзроўні 30%.

«Тарыфнае перамір’е» паміж Кітаем і ЗША, аб якім бакі дамовіліся ў маі, заканчвалася ў аўторак апоўдні па вашынгтонскім часе. Калі б бакі яго не прадоўжылі, ЗША тэарэтычна пачалі б уздымаць пошліны на кітайскі імпарт да 145%, а Кітай на амерыканскі — да 125%.

«Падаўжэнне да пачатку лістапада дае час для сезоннага восеньскага ўсплёску імпартных паставак да каляднага сезону — электронікі, адзення, цацак — па больш нізкіх тарыфных стаўках», — адзначае агенцтва Reuters.

Гэтая адтэрміноўка, хаця пра яе і абвясцілі афіцыйна ў апошні момант, была цалкам чаканай. Пасля таго як у маі бакі дамовіліся аб 90-дзённай паўзе, яны працягвалі перамовы, і з апошняй сустрэчы ў Стакгольме ў канцы ліпеня амерыканская дэлегацыя прывезла Трампу ў Вашынгтон рэкамендацыю прадоўжыць перамір’е, паколькі перамовы ідуць паспяхова.

Міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт неаднаразова гаварыў, што трохзначныя стаўкі пошлін, якія Трамп і Пекін абвясцілі ў красавіку падчас абмену адказамі на хады адзін аднаго, нерацыянальныя і па сутнасці азначаюць гандлёвае эмбарга паміж двума найбуйнейшымі гандлёвымі партнёрамі ў свеце.

Былая кіраўніца Бюро міжнародных эканамічных адносін у адміністрацыі Трампа ў яго першы тэрмін Кэлі Эн Шоу сказала агенцтву Reuters, што Трамп, хутчэй за ўсё, дамогся ад Кітая нейкіх новых саступак перад тым, як пагадзіцца на падаўжэнне перамір’я.

«Гэта было б не ў стылі Трампа, калі б ён зрабіў гэта не ў самы апошні момант», — сказала Шоу.

Дональд Трамп у нядзелю запатрабаваў ад Кітая ў чатыры разы павялічыць закупкі амерыканскай соі. А ў панядзелак ён заявіў, што ЗША «вельмі добра ладзяць з Кітаем», а ў яго самога — вельмі добрыя адносіны з старшынёй КНР Сі Цзіньпінам — і сою ўжо не згадаў.

Трамп і Пекін адклалі ўвядзенне найвышэйшых, па сутнасці загараджальных пошлін, але павышаныя стаўкі засталіся ў сіле і, як адзначае Reuters, яны ўжо некалькі скарацілі дэфіцыт у гандлі ЗША з Кітаем.

Па даных Міністэрства гандлю ЗША, апублікаваных на мінулым тыдні, у чэрвені дэфіцыт рэзка, на траціну, знізіўся — у асноўным за кошт росту амерыканскага экспарту ў Кітай — і скараціўся да ўзроўню 21-гадовай даўнасці, да 9,4 млрд даляраў.

Усяго ж за першыя пяць месяцаў года розніца паміж кітайскім імпартам у ЗША і амерыканскім — у Кітай скарацілася больш чым на 22 млрд даляраў у параўнанні са студзенем-чэрвенем мінулага года. За ўвесь мінулы год гэта розніца склала амаль 300 млрд даляраў.

«Трамп сцвярджае, што пошліны скарачаюць дэфіцыт знешнегандлёвага балансу ЗША. Але Амерыка купляе больш, чым прадае, таму што хоча і можа, а заробленыя на экспарце ў ЗША долары большасць краін, накшталт Кітая і Японіі, укладваюць у амерыканскія актывы, што дазваляе Амерыцы жыць не па сродках вось ужо амаль паўстагоддзя», — нагадаў у ліпені эканамічны аглядальнік Бі-бі-сі Аляксей Калмыкоў, разбіраючы, што пайшло не так у гандлёвай вайне Трампа з усім светам.

Каментары5

  • Рыгор
    12.08.2025
    Вы чытаць умееце? 300 міліардаў па вашаму ноль?
  • да-да
    12.08.2025
    Политический импотент....
  • Янка
    12.08.2025
    Рыгор, механічнае скарачэнне імпарту праз пратэкцыянісцкія мыты само па сабе нічога не азначае. Бо няма звестак, чым гэты імпарт замясціўся і якім чынам гэта паўплывала на інфляцыю. А ў гэтым сэнсе чыкену пахваліцца няма чым.

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць