Грамадства33

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» адправіў у РФ тавараў больш чым на $40 млн з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, паведамляе «Беларускі расследавальніцкі цэнтр».

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну па сакавік 2025 года Віцебскі завод радыёдэталей «Маналіт» адправіў расейскай кампаніі «Спец-электронкамплект» тавары агульным коштам больш за 40 мільёнаў долараў. Дакументы, якія гэта пацвярджаюць, БРЦ атрымаў дзякуючы крыніцы ў лагістычнай галіне ў межах сумеснага расследавання з «Радыё Свабода» і ўкраінскім расследавальніцкім праектам «Слідство.Інфо».

АТ «Спец-электронкамплект» або АТ «Спец-ЭК», паводле расследавання i-Stories, з’яўляецца пастаўшчыком кампанентаў мікраэлектронікі для буйных прадпрыемстваў расеійскага ВПК. Сярод яго кліентаў, напрыклад, НДІ «Вэктар», які распрацоўвае сістэмы процідзеяння беспілотнікам і комплексы радыёразведкі.

Больш за 96% закупак «Спец-ЭК» ад «ВЗРД «Маналіт» складаюць керамічныя кандэнсатары — ключавы элемент мікрачыпаў. Кандэнсатары стабілізуюць праходжанне праз мікрачыпы электрычнасці, назапашваючы яе на выпадак нязначных перабояў у паступленні току. У 2023 годзе дзяржаўнае агенцтва БелТА сцвярджала, што прадукцыя «ВЗРД «Маналіт» ахоплівае палову рынку кандэнсатараў у СНД.

Дырэктар беларускага «ВЗРД «Маналіт» Акіф Гасымаў расказваў у 2018 годзе, што асноўныя спажыўцы прадукцыі завода — прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплекса, у першую чаргу расейскага.

Спецыяліст Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Украіны паведаміў выданню «Слідство.Інфо», што «ВЗРД «Маналіт» — адзіны вядомы яго ведамству буйны вытворца кандэнсатараў К10-84 у Беларусі і Расеі. Паводле яго, гэтыя мадэлі кандэнсатараў знаходзілі ў ракетах С-200 і С-300. «ВЗРД «Маналіт» на сваім сайце сапраўды называе сябе вытворцам і распрацоўшчыкам гэтай мадэлі і пералічвае гэтыя кандэнсатары сярод сваіх найноўшых і перспектыўных вырабаў.

Яшчэ адзін спецыяліст у электроніцы, які служыць у ЗСУ і пажадаў застацца ананімным, у інтэрв’ю «Радыё Свабода» паведаміў, што кандэнсатары «ВЗРД «Маналіт» знаходзяць у асколках ракет «Іскандэр», Х-101 і «Калібр», выпушчаных Узброенымі сіламі РФ па Украіне.

Сярод абсталявання «ВЗРД «Маналіт», якое трапляла ў кадры СМІ, — станкі вытворчасці славенскай кампаніі KEKO Equipment Ltd, печы для тэрмаапрацоўкі нямецкай кампаніі Nabertherm GmbH і японскай Pro-face by Schneider Electric (частка французскай карпарацыі Schneider Electric SE).

Кантрольны пакет акцый «ВЗРД «Маналіт» належыцьрасейскай фірме ТАА «Кулон», якая таксама з'яўляецца пастаўшчыком ВПК РФ. Завод знаходзіцца пад санкцыямі Украіны, але не пад санкцыямі ЕЗ.

Каментары3

  • Крывадушша Еўропы
    13.08.2025
    Еўропа зарабляе
  • І смех і грэх
    13.08.2025
    Крывадушша Еўропы, адмяніце санкцыі і будзе такое прамадушша, што аж галава затрасецца.
    Ці вы не слухалі лапідарную, высечаную з камня, базу?
  • Максим Дизайнер
    13.08.2025
    Наш колхоз - это пролетарский ад. Заводов - уйма, но никому этот хлам потомков сельских акоголиков не нужен. Я бы вообще перевез российскую оборонку сюда, и клепал снаряды, как немцы и венгры. Бабло рекой польется на лет 100 вперед.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць