Вайна

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

На Дабрапольскім кірунку сітуацыя паступова бярэцца пад кантроль: украінскія абаронцы наносяць расійскім вайскоўцам адчувальныя страты. Пра гэта ў афіцыйным каментарыі заявіў прадстаўнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны Андрэй Кавалёў. 

Мапа DeepState на 14 жніўня

Кавалёў заявіў, што сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца. 

Паводле рашэння Галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны, для ўзмацнення ўстойлівасці і абароны на Дабрапольскім і Пакроўскім напрамках выдзелены дадатковыя сілы і сродкі, сказаў прадстаўнік Генштаба ў кароткім каментарыі. 

«Падчас дзеянняў першага корпуса Нацыянальнай гвардыі Украіны «Азоў», сумежных і падпарадкаваных падраздзяленняў, вораг нясе значныя страты.

За апошнія суткі ў паласе адказнасці корпуса забіты 151 расійскі вайсковец, 70 паранены, 8 узялі ў палон, заяўляюць у Генштабе.

12 жніўня стала вядома, што расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса. Эксперты гавораць, што Украіна мае зусім мала часу, каб контрударам вярнуць і прадухіліць далейшыя тэрытарыяльныя страты.

Каментары

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць