Грамадства44

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў

Некаторыя беларускі кідаюць працу ў банку, каб уладкавацца на хуткую дапамогу ці ў стаматалогію. 

Гісторыя жанчын, якія паступілі перавучвацца ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж, апісвае «Народная газета».

З эканаміста — у зубныя тэхнікі

25‑гадовая Вікторыя Соніч вучыцца на другім курсе па спецыяльнасці «зубапратэзная справа». Дзяўчына, колькі сябе памятае, хацела стаць медыкам. У школе яна была выдатніцай, добра разумела і хімію, і біялогію. Аднак страх не прайсці на бюджэт у медуніверсітэт узяў верх. У выніку яна паступіла на факультэт фінансаў і банкаўскай справы ў БДЭУ.

Пасля ўніверсітэта па размеркаванні пайшла працаваць у банк крэдытным экспертам у аддзел хуткага лізінгу.

Праз год Вікторыя пераразмеркавалася ў прыватную арганізацыю, дзе ўладкавалася на чвэрць стаўкі эканамістам. Паралельна дзяўчына шукала працу, не звязаную з фінансамі. І неяк убачыла вакансію адміністратара ў стаматалогію.

Працуючы там, дзяўчына даведалася пра прафесію зубнога тэхніка. Вырашыла паступіць у медкаледж, але спачатку сабраць фінансавую падушку, бо вучоба дзённая.

«Я ўладкавалася на другую працу — у цэнтр дэрматалогіі. Графік 2/2 на абедзвюх. Выхадных не было. У такім рэжыме жыла восем месяцаў. Звольнілася з абедзвюх клінік 31 жніўня, а 1 верасня пайшла на лінейку ў каледж. Але ўжо ў сярэдзіне верасня пайшла падпрацоўваць у кавярню каля дома. Мне было некамфортна сядзець без даходу. Аднак пасля першай сесіі сышла адтуль і сканцэнтравалася на вучобе і практыцы».

Улетку дзяўчына выпусціцца і пойдзе працаваць па прафесіі.

Па прыкладзе сына — у фельчары

Ірына Крапівіна 15 гадоў прапрацавала бухгалтарам. І працягнула б, калі б не праблемы са здароўем: упаў зрок, усё часцей з’яўляліся прыступы мігрэні…

«Доктар сказаў, што калі працягваць у такім тэмпе, а я працавала па 14 гадзін у дзень, то можа здарыцца інсульт, — адзначае Ірына. — Я давяла сябе да стану, калі за камп’ютарам магу сядзець не больш за паўтары гадзіны, потым пачынаецца мігрэнь. Тады і задумалася, чаго ж мне хочацца. А я з дзяцінства любіла чытаць медыцынскую літаратуру, разбірацца ў хваробах, вывучаць, як іх лечаць».

Канчатковае рашэнне пайсці ў медыцыну Ірына прыняла дзякуючы сыну. Ён год таму скончыў каледж, цяпер працуе на хуткай дапамозе.

Праўда, муж Ірыны гэтую ідэю не ўхваліў, маўляў, як пацягне двух студэнтаў на адзін заробак. Астатняя радня таксама скептычна паставілася да навіны. Аднак сын і сяброўка-медык жанчыну падтрымалі.

Зараз Ірына на трэцім, апошнім курсе. У жніўні пачне афіцыйна працаваць на хуткай дапамозе, куды атрымала размеркаванне.

«На хуткай я ўжо праходзіла практыку плюс там працуе сын, так што добра ўяўляю, як усё ўладкавана. І мне падабаецца гэты шалёны тэмп, пастаянны рух. Я гэта сапраўды люблю».

Стаць медсястрой у анкацэнтры

У свае 37 Юлія Гайдо заканчвае трэці курс па спецыяльнасці «сястрынская справа» і ўжо атрымала размеркаванне ў Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны цэнтр.

«Я расла ў медыцынскай сям'і, здавалася б, шлях наканаваны. Але з-за таго што вучылася ў гімназіі ў эканамічным класе, вырашыла паступаць у БНТУ на эканаміста-менеджара, пасля адпрацавала пару гадоў па спецыяльнасці. Не маё гэта было, пачала шукаць кірунак, які лёг бы на душу. Кім я толькі не была — і фітнэс-інструктарам, і стылістам, і масажыстам… Разам з гэтым мне падабалася ставіць уколы, кропельніцы, даглядаць, калі хтосьці з блізкіх хварэў. Так мне на розум прыйшла думка, што трэба атрымаць медыцынскую адукацыю».

У выніку Юлія вырашылася падаць дакументы ў медкаледж і прайшла на бюджэт. Прахадны бал у год паступлення супаў з яе сярэднім балам атэстата — 8,7.

Падчас вучобы практыку праходзяць у мінскіх бальніцах і паліклініках. Так, Юлія трапіла ў анкалагічны цэнтр, дзе бліжэйшыя два гады будзе працаваць медсястрой.

Ці шмат такіх прыкладаў?

Вольга Катова, дырэктарка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, адзначае, што цяпер у іх вучыцца 39 чалавек, якія выбралі медыцыну ў свядомым узросце. Працавалі яны ў розных сферах — эканоміцы, юрыспрудэнцыі, ахове працы, педагогіцы і гэтак далей.

«Усе яны паступаюць па сярэднім бале атэстата і вучацца на дзённым аддзяленні. Гэта значыць, патрабаванні да іх дакладна такія ж, як і да нашых навучэнцаў, якія паступілі пасля 9-га, 11‑га класаў».

Большасць студэнтаў навучаюцца за кошт бюджэту, пасля чаго іх чакае абавязковае размеркаванне.

Каментары4

  • Pimple
    22.04.2026
    Вайці ў медыцыну, вот что вы ёрничаете так? Надо поддерживать людей, которые к чему-то стремятся и развиваются. Вообще огромный респект тем, кто во взрослом возрасте что-то меняет.
  • Тома
    22.04.2026
    Усё зразумела рыхтуюцца да пераезда ў Польшчу. Там у дахтароу і пелегнярак добрыя заробкі. Брльш чым у славутых ацішнікаў
  • Тэкля
    22.04.2026
    Вайці ў медыцыну, Прычым тут курсы трохмесячныя? Людзі паступаюць у каледжы і навучаюцца там па поўнай праграме, а не па нейкіх скарочаных курсах

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»31

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха2

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»31

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць