Свет66

«Денег нет, но вы держітесь». Памерла жанчына з Крыма, якой Мядзведзеў гэта казаў

Пасля сустрэчы з Мядзведзевым ёй павысілі пенсію, але на суму ў 6 разоў меншую, чым абяцалі.

Ганна Буянава

Памерла расійская пенсіянерка Ганна Буянава, якой Мядзведзеў казаў «Денег нет, но вы держітесь», паведамляе праект «Пост».

Мем «Денег нет, но вы держітесь» нарадзіўся ў 2016 годзе, калі тагачасны прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў наведваў Феадосію ў акупаваным Крыме. Яго тады абступіў натоўп жыхароў. 60‑гадовая Ганна Буянава абурылася памерам пенсіі, Мядзведзеў апраўдваўся.

«Проста грошай няма. Знойдзем грошы, зробім індэксацыю. Вы трымайцеся тут, усяго добрага, добрага настрою», — так гучалі словы Мядзведзева, але ў народзе іх скарацілі да вядомага выразу.

Буянава жыла ў вёсцы Навапакроўка. Гаспадарка была галоўнай крыніцай яе даходу: яна трымала хатнюю птушку, вырошчвала гародніну і садавіну. У Ганны 30 гадоў працоўнага стажу. Пасля сустрэчы з Мядзведзевым ёй павысілі пенсію, але на суму ў 6 разоў меншую, чым абяцалі.

Некалькі разоў да Ганны прыязджалі рэпарцёры. Але апошнія шэсць гадоў пра яе жыццё не было вядома.

«Яна працавала ў розных месцах. У сталоўцы працавала. На пенсіі была. Гаспадаркі ўжо не было, каб яе не напружваць», — распавёў малодшы сын Буянавай Мікалай. Паводле яго слоў, пенсію ёй паднімалі на 500 рублёў, асаблівай сацдапамогі для маці ён не прыгадвае.

У красавіку мінулага года ў Ганны здарыўся першы інсульт, у канцы ліпеня — другі. Буянава памерла 2 жніўня 2025-га.

Каментары6

  • Натошта
    20.04.2026
    На тысячу шахедаў кожны дзень грошы ёсць.
  • Васіль
    20.04.2026
    Ёсік, ну гэта для тых, хто яшчэ верыць, што калі ва Ўкраіну, альбо ў Беларусь прыйдзе Расея - то усё стане добра. І калі спрабаваць падлічыць колькасць каларадак на цэнтральных люстэрках задняга віду прыватных легкавікоў нават у Менску - то атрымліваецца, што колькасць падобных "ждунов" у Беларусі далёка не нулявая.
  • Потому что
    21.04.2026
    Ёсік, чтобы ты спросил

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты17

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыліся фіналісты Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

Самая шчаслівая краіна ў свеце апынулася ў лідарах па смяротнасці ад наркотыкаў10

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву6

Кучынскі: Падчас візіту Ціханоўскай у Арменію беларускія ўлады спрабавалі задзейнічаць механізмы міжнароднага вышуку7

Двух былых міністраў абароны Кітая прыгаварылі да смерці. Перад самым арыштам аднаго з іх расхвальваў Лукашэнка

Беларускага прызёра Алімпіяды ў Парыжы злавілі на допінгу1

Расійскі ўрад прапанаваў перагледзець правілы легалізацыі расіян у Беларусі4

Мак.by прыпыніў будаўніцтва рэстарана ў Барысаве

Яшчэ адзін беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты17

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць