Грамадства9494

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства

Мяркуючы па апытанках, спіс Паўла Латушкі і руху «За Свабоду» можа атрымаць нават абсалютную большасць месцаў у палітычным прадстаўніцтве незалежнага грамадства.

Павел Латушка, 25 сакавіка 2026. Фота LookByMedia

Бруд не прыстаў да намесніка кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, хоць менавіта ён быў аб'ектам абстрэлу з цяжкай «гаўнаартылерыі» прапаганды. Былы міністр культуры, які перайшоў на бок народа ў 2020 годзе, застаецца адной з самых папулярных фігур апазіцыі. 

Гэта пацвярджаюць інтэрнэт-апытанкі аб папулярнасці спісаў на выбарах у Каардынацыйную раду IV склікання, якія маюць адбыцца з 11 да 17 мая 2026 года.

Нямногія маюць смеласць галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду ва ўмовах рэпрэсій. На мінулых выбарах 2024 года галасы праз электронную платформу аддалі 6700 чалавек, нягледзячы на спробы прапаганды здыскрэдытаваць і застрашыць. Тым не менш, іх прыхільнасці дастаткова рэпрэзентатыўныя для прыхільнікаў апазіцыі.

У апытанцы, створанай выданнем Reform.news 20 красавіка (паводле назіранняў «Нашай Нівы», там пакуль не фіксавалася накрутак, якія робяцца заўважныя праз рэзкія скачкі вынікаў), прыхільнасці размеркаваліся наступным чынам:

Інтэрнэт-апытанка прыхільнасцей на выбарах у Каардынацыйную раду IV склікання ў ТГ-канале Reform.news па стане на 14:58 20 красавіка. Скрыншот

Па стане на 14:58 за блок Паўла Латушкі і руху «За Свабоду» мелі намер прагаласаваць каля 55% тых, хто вызначыўся. Гэта больш, чым на выбарах 2024 года, дзе за яго аддалі галасы каля 35% выбарцаў.

Яўнага канкурэнта ў блока Латушкі няма. Каля 9% набірае спіс «Воля», аснову якога склалі дзейныя і былыя добраахвотнікі-каліноўцы. Калі 7% — у спіса «Еўрапейскі выбар» на чале з Валерам Мацкевічам, кіраўніком апарата Аб’яднанага пераходнага кабінета, і спіса «Хопіць баяцца» блогеркі Таццяны Мартынавай. 

Ранейшая апытанка, зладжаная Еўрарадыё, дала падобныя вынікі. Праўда, у ёй у нейкі момант галасы былі паднакручаныя за блок «Закон і правапарадак».

Імаверна, грамадства бачыць у Паўлу Латушку салідную постаць, здольную годна рэпрэзентаваць беларусаў. Наклёпы рэжыму ж толькі ўмацоўваюць давер да гэтага палітыка.

Выглядае, што дэзерцірства ці агентурная дзейнасць Анжалікі Мельнікавай, якая была прапанаваная ў спікеркі Рады менавіта Латушкам, не паўплывала на давер да яго.

Святлана Ціханоўская, якая раней ставілася да Каардынацыйнай рады даволі скептычна, усё ж заклікала беларусаў прагаласаваць на выбарах у гэты орган. 

«Людзі, якія вырашылі балатавацца ў Каардынацыйную раду, зрабілі свядомы выбар. Яны разумелі, з чым сутыкнуцца: ціск, пагрозы, рызыкі. І ўсё роўна яны выбралі балатавацца. І гэта выклікае шчырую павагу.

Беларусь будуецца ў кожным рашэнні, у кожным выбары. І Каардынацыйная рада будзе такой, якой мы яе зробім. Цяпер, на гэтым этапе выбарчай кампаніі, асабліва важна не спяшацца, а ўважліва пазнаёміцца са спісамі, з людзьмі, якія ідуць у Каардынацыйную раду, і са зместам іх праграмаў. Бо свядомы выбар пачынаецца з разумення. Чым лепш мы ведаем, за каго і за што галасуем, тым мацнейшай будзе нашая агульная пазіцыя. Менавіта сёння час чытаць, параўноўваць, унікаць у сутнасць і вызначацца — каб наш голас быў не проста голасам, а адказным выбарам для будучыні Беларусі», — кажа Ціханоўская.

Выбары ў КР IV склікання пройдуць з 11 па 17 мая, удзел бяруць дзевяць блокаў са 174 кандыдатамі.

У сваім відэазвароце дэмакратычная лідарка падзякавала ўсім, хто працягвае падтрымліваць Беларусь, гаварыць і дзейнічаць. Яна падкрэслівае, што змены пачынаюцца з удзелу.

Каментары94

  • Гаўнаэкспэртка
    20.04.2026
    Для тых, каму лянота чытаць, караценечка: "Згодна з гаўнаапытаннямі, бруд гаўнаартылерыі прапаганды не прыстаў да гаўналідараў апазіцыі".
  • Латушка ў гасцях у Салаўёва
    20.04.2026
    Сумна бачыць, што з "пра-Ціханоўскую" медыя ператварыліся ў медыя пра балабола-папуліста Латушку.

    [Зрэдагавана]
  • Рух Воля
    20.04.2026
    Респект автору статьи за нативную рекламу

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць