МЗС Славакіі прыгразіла, што праз удары па нафтаправодзе «Дружба» пацярпіць сама Украіна
Міністр замежных спраў Славакіі Юрай Бланар заявіў, што атакі УСУ па нафтаправодзе «Дружба», па якім расійская нафта паступае ў Славакію, супярэчаць інтарэсам яго краіны і могуць прывесці да дэфіцыту дызеля ва Украіне.

Паводле яго слоў, нафтаперапрацоўчы завод Slovnaft з’яўляецца важным пастаўшчыком паліва ў рэгіёне: каля 10% штомесячнага спажывання дызеля ва Украіне забяспечваецца менавіта ім.
Украінскі бок, адзначыў Бланар, прыняў гэтую інфармацыю да ўвагі.
Міністр падкрэсліў, што Славакія плануе абмеркаваць сітуацыю з украінскім урадам.
«Мы разумеем складанасці для Украіны, але для нас гэтая інфраструктура вельмі важная. Асабліва, калі бачым, што сама Украіна рызыкуе застацца без дастатковай колькасці паліва», — сказаў ён.
Міністры замежных спраў Венгрыі і Славакіі таксама афіцыйна паскардзіліся Еўракамісіі, падкрэсліўшы, што атакі пагражаюць бяспецы энергетычных паставак у рэгіёне і могуць стварыць праблемы нават для самой Украіны.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары