Спорт11

Сын былога баскетбаліста зборнай Беларусі выйграў юніёрскі чэмпіянат свету ў складзе зборнай ЗША

Сын былога баскетбаліста зборнай Беларусі Валерыя Хамені, які ў пачатку 2000-х пакінуў Гродна і пераехаў у ЗША, дасягнуў гучнага поспеху. Нікалас Хаменя, якому цяпер 18 гадоў, выйграў разам са зборнай ЗША золата юніёрскага чэмпіянату свету U-19, што прайшоў у Швейцарыі, піша «Трыбуна».

Нікалас Хаменя

Валерый Хаменя нарадзіўся ў Гродне, у 1990-х быў адным з самых перспектыўных беларускіх баскетбалістаў: капітанам каманды РВАР, гульцом нацыянальнай зборнай, удзельнікам міжнародных турніраў. Ён паспрабаваў замацавацца ў ЗША, але не трапіў у НБА, пасля чаго выступаў у Расіі і Беларусі. У 2004-м паехаў да жонкі ў Амерыку і больш не вярнуўся, фактычна завяршыўшы кар’еру. Цяпер працуе дзіцячым трэнерам у прыватнай акадэміі BTI ў Лос-Анджэлесе.

Ягоны сын Нікалас нарадзіўся ўжо ў ЗША ў 2006 годзе. У юнацтве заявіў пра сябе ў школе Гарвард-Уэстлэйк, а потым стаў гульцом «Дзюк Блю Дэвілс» — аднаго з наймацнейшых універсітэцкіх клубаў краіны. У 2024-м ён выйграў Кубак Амерыкі U-18 і ЧС 3х3 U-18, дзе быў прызнаны найлепшым гульцом турніру.

Нікалас Хаменя з бацькам

На юніёрскім чэмпіянаце свету U-19 2025 года зборная ЗША з Нікаласам Хаменем у сваім складзе дамінававала, выйграўшы ўсе сем матчаў з рэкорднай выніковасцю (у сярэднім больш за 114 ачкоў за гульню). У фінале супраць зборнай Германіі амерыканцы перамаглі з лікам 109:76. Хаменя набіраў у сярэднім 9,7 ачка, 3,1 падбор і 2 перадачы за 15 хвілін гульні.

Аналітыкі лічаць Нікаласа Хаменю адным з найбольш перспектыўных маладых гульцоў. Паводле прагнозаў ESPN, ён можа трапіць у топ-15 драфту НБА-2026.

Каментары1

  • Заўзятар
    27.08.2025
    Хутчэй за ўсё Хаменя ня пойдзе на драфт 2026, бо ня трапіць ў старт Дзюка. А вось праз год чакаем у НБА.

Цяпер чытаюць

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы1

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Усе навіны →
Усе навіны

Цераз Прыпяць пабудуюць цалкам новы мост3

Вэнс выказаўся за аднаўленне гандлёвых і культурных абменаў паміж Украінай і Расіяй14

«Мігранты залезлі ў прычэп, пакуль калега заязджаў на паром». Беларускі дальнабойшчык расказаў пра рызыкі працы ў Еўропе

Зяленскі паведаміў, што афіцыйна атрымаў ад ЗША праект мірнага плану2

Мірны план Трампа прадугледжвае зняцце з Расіі санкцый і яе поўнае вяртанне ў сусветную эканоміку44

Другі дзень запар з Беларусі ў Еўрасаюз не спрабуе прабіцца ніводзін мігрант13

Дзяўчына дамаглася, каб мабільны аператар зменшыў ёй рахунак за паслугі ў 10 разоў5

У папулярным амерыканскім серыяле паказалі беларускую турму — знялася ўладальніца «Оскара»13

З пачатку поўнамаштабнай вайны Еўрасаюз заплаціў Расіі на 124 мільярды еўра больш, чым выдзеліў на падтрымку Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы1

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць