Грамадства66

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі

Па яго словах, няма пацвярджэнняў таго, што фотаздымкі з Мельнікавай у Мінску з’яўляюцца сапраўднымі.

Гаворачы пра справу аб знікненні Анжалікі Мельнікавай, Павел Латушка пракаментаваў «Белсату» выказванні былой афіцэркі польскай контрразведкі Агенцтва нацыянальнай бяспекі Ганны Грабоўскай-Сівец, якая сцвярджала, што Мельнікава была падрыхтаваная беларускімі спецслужбамі. 

«Гэта каментар эксперта, гэта не пазіцыя афіцыйная, я быў трошкі здзіўлены некаторымі момантамі гэтага інтэрв'ю. Дарэчы, дзякуй вялікі «Белсату», я даў інтэрв'ю таксама гэтаму парталу [«Цэнтр Еўропы»], і бліжэйшым часам спадзяюся яно з'явіцца і гледачы і чытачы змогуць яго прачытаць», — сказаў Латушка. 

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўсю сітуацыю са знікненнем Мельнікавай трэба разглядаць у кантэксце дзейнасці спецслужбаў.

«Мы знаходзімся на вайне. Супраць нас, я кажу пра Аб'яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйную раду і канкрэтна Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне, вайну вядуць тры спецслужбы Лукашэнкі: гэта КДБ, гэта ваенная выведка ГРУ Міністэрства абароны і гэта выведка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі», — сказаў Латушка, дадаўшы, што супраць дэмакратычных сіл дзейнічаюць таксама і расейскія спецслужбы.

Што да самой Мельнікавай, Латушка адзначыў, што канчатковых высноў няма, бо няма пацвярджэнняў таго, што фотаздымкі з Мельнікавай у Мінску з’яўляюцца сапраўднымі.

 На пытанне журналіста аб тым, чаму польскія спецслужбы не правяраюць месцазнаходжанне Мельнікавай пасля з’яўлення фотаздымкаў, Латушка адказаў, што цалкам можа быць, што яны працуюць, але інфармацыі пра гэта не даюць. 

«Я думаю, што працуюць, мы не з'яўляемся бокам у гэтай справе, і там было афіцыйна нам паведамлена, што мы, на жаль, не можам прадставіць вам дакладную інфармацыю, якія дзеянні ажыццяўляюцца і што нам вядома. Таму нам даюць, так скажам, толькі частку інфармацыі», — адзначыў госць студыі. 

Павел Латушка адзначыў, што ў сваім звароце да генеральнага пракурора і міністра юстыцыі Польшчы ён падкрэсліваў неабходнасць данесці да грамадства праўду пра лёс і месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай.

Палітык звярнуў увагу на падазронае супадзенне: фотаздымкі зніклай з’явіліся адразу пасля ягонага афіцыйнага запыту да пракурора. Пры гэтым Латушка выказаў сумнеў у сапраўднасці гэтых здымкаў і задаўся пытаннем, чаму за цэлы год з жанчынай не было запісана ніводнага інтэрв’ю (напрыклад, прапагандысту Маркаву). На думку кіраўніка НАУ, у гэтай справе па-ранейшаму застаецца занадта шмат нявысветленых момантаў.

Пры гэтым Павел Латушка не верыць у версію пра магчымае супрацоўніцтва Анжалікі Мельнікавай са спецслужбамі, называючы такую гіпотэзу нелагічнай праз маштаб шкоды, якую яна нанесла рэжыму. 

Палітык падкрэслівае, што ніводная «агентка КДБ» не стала б дамагацца прыняцця рэзалюцыі ПАРЕ аб непрызнанні Лукашэнкі прэзідэнтам у 2025 годзе і афіцыйнага прызнання Каардынацыйнай рады Сенатам Польшчы як парламента ў эміграцыі. Латушка нагадвае, што менавіта дзякуючы намаганням Мельнікавай і яе асабістаму фінансаванню былі арганізаваныя ключавыя пасяджэнні па прыцягненні Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці, што ў выніку спрыяла ўзбуджэнню крымінальнай справы ў Міжнародным крымінальным судзе. 

На думку кіраўніка НАУ, такая паслядоўная дзейнасць па міжнароднай ізаляцыі і крымінальным пераследзе Лукашэнкі абсалютна супярэчыць ролі афіцэра ці агента беларускіх спецслужбаў.

***

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўрасаюза 26 лютага 2025 года і паляцела ў Лондан. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна зарэзервавала нумар у пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там яе след губляецца. 25 сакавіка 2025 года яна перастала выходзіць на сувязь.

Каардынацыйная рада заяўляла, што 13 сакавіка з яе акаўнта былі спампаваныя дакументы, якія тычацца працы арганізацыі.

У тым жа месяцы, паводле звестак «Кіберпартызанаў», Мельнікава перавяла на асабісты рахунак больш за 150 тысяч даляраў са сродкаў фонду Białoruś Liberty. Вядома таксама, што перад знікненнем яна лёта­ла на Кубу і ў Шры-Ланку разам з Аляксеем Лабеевым, супрацоўнікам лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

19 сакавіка 2026 года з'явіліся скрыншоты, на якіх Анжаліка Мельнікава нібыта знятая ў трэнажорнай зале ў Мінску, а на наступны дзень яе бацька заявіў «Нашай Ніве», што дачка доўгі час знаходзіцца ў Беларусі.

Каментары6

  • История стара как мир
    30.03.2026
    Муж, заподозрив жену в неверности, нанял частного сыщика для слежки за ней. Тот докладывает ему о результатах.
    - Ваша жена встретилась с мужчиной на городской площади, они сели в машину и выехали на загородную виллу. Вошли в дом, сели за стол, выпили вина, разделись, легли в постель и погасили свет. Больше я ничего не видел.
    - Опять эта проклятая неизвестность!
  • Вот интересно
    30.03.2026
    А с чего и кто взял что на фото она ? Таких Мельниковых пол-рб.
  • Ёсік
    30.03.2026
    Супакойся, спадар Латушка, канешне не супрацоўнічала зь беларускімі, адразу перадавала зьвесткі ў ФСБ. Ніяк не зразумееце, што патрапіўшы да іх, палова пагаджаецца на супрацу, бо гестапа не жартуе.

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі43

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі43

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць