Вайна

Пяты НПЗ у Расіі спыніў перапрацоўку нафты пасля атакі беспілотнікаў

Куйбышаўскі НПЗ «Раснафты» спыніў перапрацоўку нафты 28 жніўня пасля атакі беспілотнікаў. На заводзе з магутнасцю перапрацоўкі 7 мільёнаў тон у год былі пашкоджаныя дзве ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты, а таксама некаторыя другасныя вытворчыя працэсы, паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы ў галіне.

Фота ілюстрацыйнае

Гэты НПЗ уваходзіць у самарскую групу «Раснафты» і летась вырабіў 800 тысяч тон бензіну і 1,3 мільёна тон дызеля.

Куйбышаўскі завод стаў пятым буйным НПЗ, які спыніў вытворчасць у жніўні з-за атак дронаў. Раней 2 жніўня атакі закранулі Новакуйбышаўскі НПЗ, 10 жніўня — Саратаўскі, 15 жніўня — Валгаградскі НПЗ «Лукойла» і Сызранскі завод.

Таксама 2 жніўня спыніліся каля паловы магутнасцяў Разанскага НПЗ, а Новашахцінскі НПЗ у Растоўскай вобласці гарэў 5 дзён пасля атакі.

Па падліках Reuters, атакі дронаў прывялі да вывядзення з ладу 17% магутнасцяў па перапрацоўцы нафты ў Расіі, а ў жніўні проста стаялі магутнасці па перапрацоўцы 6,4 мільёна тон, ці 23% магутнасцяў — гэта гістарычны рэкорд.

У той жа час вытворчасць паліва зменшылася толькі на 5%, бо праблемы пашкоджаных заводаў былі часткова кампенсаваныя за кошт павелічэння загрузкі іншых НПЗ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць