Свет22

Затрымалі падазраванага ў забойстве Андрэя Парубія

Пра тое, што ўкраінскія сілавікі затрымалі асобу, падазраваную ў забойстве 30 жніўня ў Львове вядомага палітыка, былога спікера Вярхоўнай Рады Андрэя Парубія, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Андрэй Парубій

«Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка і кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк толькі што далажылі пра затрыманне падазраванага ў забойстве Андрэя Парубія, — напісаў Зяленскі ў 0:18 1 верасня. —

Працягваюцца неабходныя следчыя дзеянні. Даручыў даць грамадству наяўную інфармацыю. Дзякуй праваахоўнікам за аператыўную і зладжаную працу. Усе абставіны гэтага жудаснага забойства павінны быць высветленыя».

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны паведамляе, што падазраванага затрымалі ў Хмяльніцкай вобласці.

«Меркаванага стралка некалькі хвілін таму затрымалі на Хмяльніччыне. Шмат дэталяў цяпер не будзе. Толькі скажу, што злачынства было старанна падрыхтавана: вывучаўся графік перамяшчэнняў загінулага, пракладаўся маршрут, прадумваўся план уцёкаў», — паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Кліменка.

Паліцэйскія і супрацоўнікі СБУ, як паведамляецца, выйшлі на прамы след стралка ўжо праз 24 гадзіны пасля здарэння, а праз 36 гадзін — затрымалі. Больш дэталяў абяцаюць даць пасля.

Былы спікер Вярхоўнай Рады, дзейны народны дэпутат ад палітычнай сілы «Еўрапейская салідарнасць» Андрэй Парубій быў забіты ў Львове 30 жніўня. Гэта адбылося на вуліцы Яфрэмава, у Андрэя Парубія страляў невядомы. Ад агнястрэльных раненняў палітык загінуў на месцы.

Як паведамлялася, стралок быў апрануты як кур'ер службы дастаўкі. Паводле наяўнай інфармацыі, ён выкарыстаў электраровар. Нападнік падышоў да Парубія і восем разоў стрэліў у яго, пасля чаго з'ехаў з месца злачынства.

Каментары2

  • Ігар Лямеш
    01.09.2025
    Пасьля "жарта" пра збіццё "гэбней поганой" майго памерлага аднакурсніка, я пацікавіўся, сярод іншага, і асобаю кіраўніка карпарацыі РОСАТОМ Ліхачева.

    https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B8%D1%85%D0%B0%D1%87%D1%91%D0%B2,_%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B5%D0%B9_%D0%95%D0%B2%D0%B3%D0%B5%D0%BD%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87

    Спадар Ліхачоў уваходзіў колісь у выбарчы штаб забітага Нямцова Барыса Яфімавіча, я не памыляюся?

    https://www.svoboda.org/a/387715.html

    Крыминалістам вядомы такі тэрмін як "почырк" злачынства.
  • бабруйчанін
    01.09.2025
    Пасля забойства у Кіеве П Шарамета расейскага журналіста В Зяленскій Аваков мін ун.спраў нават прэс канфэрэнцыю далі аб затрыманні забойцаў...справа расыпалась.
    Ніякага даверу да мус сбУкраіна пасля 2019 німа І дагэтуль ..умоўна але з 2014 па 2019 былі пад пільным вокам
    Ні чуваць т.зв.Нобель лаурэатаў ад Украіна якіх да Алеся Беляцкага " прысцягнулі" .Аб Закон Права ..казаць

Цяпер чытаюць

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі11

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю прэс-сакратара ХАМАС Абу Убэйды

Затрымалі падазраванага ў забойстве Андрэя Парубія2

Польскія байкеры, якім пасля акцыі памяці забаранілі ўезд у Расію, наведалі Курапаты9

Беларускія памежнікі слухалі прэс-канферэнцыю Урсулы фон дэр Ляен і Дональда Туска20

«Прыгожая і дастойная лэдзі!» Боты шалёна хваляць Абельскую29

Што з рукой у кіраўніка Магілёўскай вобласці Ісачанкі?4

«Легалізацыя за два дні». Чаму айцішнікі з'ехалі з Польшчы ў Ірландыю і Узбекістан5

Хтосьці на ўрадавым бізнэс-джэце вярнуўся ў Мінск з курорта ў Турцыі7

Топавы айцішнік падазраваў усіх вакол у змове. Пасля кансультацый з чатам GPT ён забіў сваю маці і сябе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі11

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць