Грамадства

У Мінску прадаюць вагон з бізнэс-салонам. Цана, як за некалькі кватэр

На электроннай пляцоўцы «ІПМ-Торгі» з'явіўся незвычайны лот — пераабсталяваны вагон-салон чыгуначнага саставу. Яго стартавая цана складае $310 тыс., аднак з улікам камісій пакупніку ён абыйдзецца мінімум у $335,5 тыс, піша Onliner.by.

Вагоны такога тыпу (Ammendorf) вырабляліся ў Германіі. Канкрэтна гэты экзэмпляр выпушчаны ў 1991 годзе і першапачаткова быў пасажырскім купэйным. За час эксплуатацыі ён некалькі разоў праходзіў мадэрнізацыю: два капітальныя рамонты ў Рызе (у 2010 і 2021 гадах) і адзін дэпоўскі — у 2024 годзе на Гомельскім вагонабудаўнічым заводзе.

Пасля апошняга абнаўлення вагон атрымаў цалкам змененую планіроўку.

Частка плошчы занята камфартабельным купэ з шырокімі ложкамі і тэлевізарам. Астатняя прастора абсталявана як бізнэс-салон: вуглавая канапа, стол, два крэслы і яшчэ адзін тэлевізар.

Вагон прыпісаны да станцыі Мінск-Пасажырскі і знаходзіцца там жа. Таргі арганізуе экспедытарская кампанія «Рузэкспедыцыя». Аўкцыён запланаваны на 6 студзеня 2026 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць