Грамадства

Рыжанкоў пра візіт Сіярта ў Мінск: У Еўропе ёсць сілы, якія аб’ектыўна ацэньваюць абстаноўку

Візіт у Мінск міністра замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэра Сіярта дэманструе, што ў Еўропе ёсць сілы і лідары, якія аб’ектыўна ацэньваюць абстаноўку. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, піша БелТА.

Петэр Сіярта. Фота: БелТА

«Візіт міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі ў Беларусь чарговы раз дэманструе, што ў Еўропе ёсць сілы і, галоўнае, лідары, якія аб’ектыўна ацэньваюць абстаноўку і разумеюць, што, знаходзячыся на высокай дзяржаўнай пасадзе, варта дзейнічаць у інтарэсах выключна сваёй дзяржавы і свайго народа. Шляхам канфрантацыі, ціску, эскалацыі напружанасці нельга прыйсці да нечага добрага», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.

Максім Рыжанкоў адзначыў, што паміж бакамі склалася добрая традыцыя рэгулярных сустрэч, а спектр тэм, якія на іх абмяркоўваюцца, пастаянна пашыраецца і цяпер уключае не толькі двухбаковы парадак дня, але і ўвогуле сітуацыю ў рэгіёне і ўзаемаадносіны краін, у тым ліку пытанні бяспекі.

Максім Рыжанкоў падзякаваў венгерскаму калегу за цвёрдую пазіцыю, якая датычыцца сітуацыі ў рэгіёне.

«Вы сапраўды падтрымліваеце рэальныя праекты, рэальнае ўмацаванне ўзаемаадносін паміж краінамі нашага рэгіёна, — сказаў ён. — Вы выступаеце за мірнае ўзаемадзеянне і ўстанаўленне больш выгадных узаемаадносін не толькі з вашай краінай, але і з Еўрапейскім саюзам у цэлым. Мы заўсёды рады бачыць венгерскіх партнёраў у сценах МЗС і ў Беларусі. Мы гатовыя абмяркоўваць нават самыя адчувальныя пытанні, розныя пункты гледжання».

Міністр адзначыў блізкасць пазіцый Беларусі і Венгрыі ў разуменні сітуацыі. Паводле яго слоў, ёсць шмат кропак судакранання, шмат напрамкаў для развіцця і ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва

«Мы бачым, што Венгрыя дзейнічае ў першую чаргу, зыходзячы са сваіх нацыянальных інтарэсаў, што не заўсёды характэрна для іншых краін Еўрасаюза», — заўважыў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Франак Вячорка: «Лукашэнку амерыканцы патрэбныя нашмат больш, чым амерыканцам Лукашэнка»20

Вядомы амерыканскі спартовец паведаміў, што ягоны новы сабака — клон старога

У Баранавічах у парку паставілі адпужвальнік для птушак. Але ён адпужвае таксама і людзей7

Міністр замежных спраў Літвы абмеркаваў беларускае пытанне з Джонам Коўлам10

Арына Сабаленка стала другой у гісторыі сусветнага жаночага тэнісу паводле памераў прызавых2

«Не магу праверыць, як мяне пераклалі». Алексіевіч адказала на крытыку за выказванне пра адмову ад рускай мовы55

Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў18

«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ15

Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць