Грамадства88

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Загінулі ён сам, яго пасажырка і кіроўца спадарожнага мапеда.

Следчы камітэт скончыў расследаванне рэзананснай аварыі на вуліцы Маскоўскай у Брэсце. Вінаватым у смерці прызналі 40‑гадовага матацыкліста Андрэя Чыкуна. Але паколькі ён сам загінуў, то справу спынілі ў сувязі з яго смерцю.

Чытайце: Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Нагадаем, аварыя адбылася позна ўвечары 31 ліпеня.

40‑гадовы матацыкліст Андрэй Чыкун ехаў з 31‑гадовай пасажыркай Марынай за спінай па вуліцы Маскоўскай у Брэсце. Ён ганяўся з аўтамабілем Audi і яшчэ адным матацыклам — іх кіроўцаў у выніку пакаралі ў адміністрацыйным парадку.

А вось Чыкун урэшце ўрэзаўся ў спадарожны мапед Viper. Загінулі ўсе трое — і сам Чыкун, і яго пасажырка, і 45‑гадовы кіроўца мапеда Вадзім Літвінчук.

На гэтым участку дарогі дазволена ехаць не хутчэй за 70 км/г. Следчыя знялі з матацыкла экшн-камеру. Паводле яе запісу, за 800 метраў да месца сутыкнення матацыкл ехаў з хуткасцю 186 км/г.

Следчыя вывучылі і сацсеткі Чыкуна. Там знайшлі відэа, дзе ён разганяецца на дарогах агульнага карыстання да 230 км/г.

Каментары8

  • Idioten
    02.10.2026
    Доездился
  • ваван
    02.10.2026
    хорошо что НИКТО налево не поварачивал заканчивая маневр... Иначе хруст ушел бы на тот свет НЕВИНОВАТЫМ.....
  • Гега
    02.10.2026
    ён лётаў не першы раз, ГАІ павінна было даўно забраць правы і аштрафаваць.

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце11

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі5

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць