Свет44

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі

Увечары 1 кастрычніка ў Аранскім раёне 35 мігрантаў спрабавалі незаконна перайсці з Беларусі на тэрыторыю Літвы. Памежнікі выявілі іх з дапамогай сістэмы відэаназірання і правялі вялікую аперацыю па затрыманні. Да яе далучылі верталёт Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, службовых сабак, памежнікаў з некалькіх падраздзяленняў і паліцыю, піша прэс-служба Службы аховы дзяржаўнай мяжы. 

Фота: vsat.lrv.lt

На ўчастку мяжы ў раёне Чапкельскага запаведніка няма ахоўнай агароджы і канцэрціны, паколькі ў балоцістай мясцовасці праз нестабільны грунт і прыродныя перашкоды пабудаваць такую інфраструктуру немагчыма. Там мяжу ахоўваюць іншымі сродкамі, у тым ліку сістэмай назірання, камеры якой ахопліваюць участкі ў глыбіні літоўскай тэрыторыі, дзе ёсць больш устойлівы грунт.

У чацвер увечары памежнікі праз сістэму відэаназірання заўважылі, што каля вёскі Котра мяжу перайшла група з 35 чалавек. Усе яны апынуліся на тэрыторыі Чапкельскага запаведніка.

Для пошуку парушальнікаў з паветра паднялі верталёт памежнікаў. Таксама ў працэсе ўдзельнічалі кінолагі са службовымі сабакамі. Навакольныя дарогі былі перакрытыя, а памежнікам дапамагала паліцыя.

Мігранты падзяліліся на некалькі груп, але далёка прайсці па балоцістай мясцовасці не паспелі. Усіх 35 чалавек хутка знайшлі і затрымалі ў лесе. 

Затрыманыя не супраціўляліся. Усе яны былі мужчынамі прыкладна ад 20 да 30 гадоў. У 11‑ці былі дакументы, астатнія іх не мелі. Яны назваліся грамадзянамі Афганістана і Ірака.

Пасля затрымання кожнаму мігранту правялі індывідуальную ацэнку абставінаў. Да раніцы 2 кастрычніка 29 чалавек паводле вынікаў гэтай працэдуры не пусцілі ў Літву і ў адпаведнасці з заканадаўствам вярнулі ў Беларусь.

Апытанне яшчэ пяці чалавек працягвалася ў пятніцу раніцай. Адзін з затрыманых паскардзіўся на самаадчуванне, таму памежнікі выклікалі яму хуткую дапамогу. Медыкі даставілі мужчыну ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Паводле інфармацыі літоўскіх памежнікаў, сёлета яны не дазволілі незаконна перайсці з Беларусі ў Літву 1661 чалавеку.

Каментары4

  • Пытанне
    02.10.2026
    А навошта яны іх ловяць, калі ніводны з іх ніколі не застанецца ў той Літве?
  • Жэка
    02.10.2026
    Літоўцы ў балоце агароджу не могуць пабудаваць . Узровень, канешне.

    [Зрэдагавана]
  • дарога
    03.10.2026
    Усіх перадайце гендарнай даследчыцы Сідорскай, якая вельмі любіць такіх мігрантаў. Або нейкім феміністкам-анархвіткам, Ксюшчы ці іншай.

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу44

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Шасціпалосную дарогу да «Паўночнага берага» плануюць адкрыць сёлета

Адміністрацыя Трампа пагражае заблакаваць пастаўкі зброі Украіне з-за атак на расійскія НПЗ12

Камандуючы НАТА заклікаў Еўропу ўзмацніць падтрымку Украіны ў адказ на расійскія гібрыдныя атакі7

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму3

Пяскоў: Зяленскі не мае палітычнай волі для спынення канфлікту13

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп5

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу44

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць