Грамадства55

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Андрэя Хрысціна вырашылі не судзіць — «вызвалілі ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення». Але яго імя ўсё роўна дадалі ў міліцэйскі спіс экстрэмістаў.

Андрэй Хрысцін. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Андрэю Хрысціну 36 гадоў. Ён гамяльчук. Вядома пра яго няшмат — пасля вучобы працаваў у розных сферах, некаторы час жыў у Расіі. У 2022‑м адпачываў у Грузіі, дый агулам любіць падарожжы.

Андрэя мусілі судзіць увосень 2025 года за ўдзел у пратэстах. Але паўнавартаснага суда не было. Андрэя вызвалілі ад пакарання, бо скончыўся тэрмін прыцягнення да адказнасці па артыкуле 342 КК — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». То-бок прайшло не менш за пяць гадоў з дня марша, у якім ён удзельнічаў

Але Хрысціна ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў», які вядзе МУС.

Гэта першы публічна вядомы выпадак вызвалення ад пакарання па «народным» 342‑м артыкуле з 2020 года. Але, па інфармацыі «Нашай Нівы», такіх выпадкаў ужо шмат.

Як бачым, гэта не ратуе тых, супраць каго прайшоў тэрмін даўніны, ад унясення ў спісы «экстрэмістаў» і ўсё роўна можа ствараць праблемы, напрыклад, пры працаўладкаванні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Dfg
    13.09.2025
    Распаведзьце пра спіс эксрэмістаў калі ласка
  • Андрусь
    13.09.2025
    Добрая навина.
  • іван
    13.09.2025
    пі**жёж, асудзілі!

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць