У мінскай міліцыі паведамілі, што затрыманыя — 50‑гадовы і 52‑гадовы жыхары Віцебскай вобласці, якія прыехалі ў Мінск адпачыць.

Скрыншот з відэа
Сярод іншага ў забаўляльнай праграме мужчын было наведванне заапарку, дзе яны не толькі паілі аленя колай, але і размясцілі адпаведнае відэа ў інтэрнэце. Пасля атрымання негатыўных каментароў ролік выдалілі, аднак да таго часу ён ужо паспеў распаўсюдзіцца ў сацсетках.
Затрыманыя прызналіся, што напярэдадні ўжывалі алкаголь і не задумваліся пра наступствы сваіх учынкаў.
Каментары