Грамадства66

«Міліцэйская дзяржава». Прарасійская актывістка Мірсалімава скардзіцца, што міліцыя не пакідае яе ў спакоі

Пасля трапляння ў поле зроку міліцыі чалавек у Беларусі сутыкаецца з пастаянным ціскам: бясконцыя выклікі ў міліцыю, званкі, «прафілактычныя» гутаркі, канстатуе ў тэлеграме рускамірная актывістка з Віцебска Эльвіра Мірсалімава.

Эльвіра Мірсалімава

«Калі вас тут «узялі на аловак» у міліцыі, то вас ужо не пакінуць у спакоі. Вам будуць пастаянна званіць, запрашаць на «бяседы», пастаянна трымаць у напружанні», — піша яна.

Сёння яе зноў выклікалі з нагоды былога парушэння. 

«Зноў хочуць са мной «пабяседаваць». Мяне кожны раз выклікаюць у розныя ўчасткі, кожны раз удакладняюць адрас, і кожны раз ён аказваецца няправільным. Адзінай базы ў іх, відаць, няма», — піша жанчына.

Свой допіс яна азагаловіла «Міліцэйская дзяржава».

У сакавіку 2024 года Эльвіру Мірсалімаву судзілі па двух артыкулах: прапаганда нацысцкай сімволікі (частка 1 артыкула 19.10 КаАП) і парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (частка 1 артыкула 24.23 КаАП). Па першым артыкуле Мірсалімава правяла два дні ў ізалятары. Актывістка рэпоснула публікацыю Z-блогера Уладлена Татарскага. Шляхам частковага складання прысудаў суд аштрафаваў актывістку на 2600 рублёў.

Каментары6

  • %
    18.09.2025
    Халера цябе не возьме, паходзіш, не згарбаешся. Пагатоў з "братамі" гутарыць будзеш
  • Беларус
    18.09.2025
    А хіба гэта ня тая, ейная любімая сталеншчына, за якую падобныя персанажы зацята топяць? Ну вось. Дык што ня так цяпер? Няхай атрымлівае асалоду.
  • Злобный вожык
    18.09.2025
    Эля, скажи спасибо, что из ментовки возвращаешься живая и домой.

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомую егіпецкую тэлевядучую прысудзілі да смяротнага пакарання5

Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў6

У бабулі і дзядулі з Палесся 57 унукаў і 38 праўнукаў6

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь51

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні7

Былы кіраўнік MI6 агучыў тэрмін, калі Расія і Украіна могуць заключыць мірнае пагадненне2

Лаўроў заявіў пра «пачатак вайны сапраўднай» з Германіяй7

Два аўтобусы беларусаў павезлі ў Маскву на хрэсны ход з мошчамі Данскога на чале з патрыярхам Кірылам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць