Свет44

У Варшаве перапахаваюць пісьменніка Сяргея Пясецкага

29 верасня ў Варшаве адбудзецца перапахаванне вядомага польскага пісьменніка беларускага паходжання Сяргея Пясецкага.

Цырымонія пачнецца ў 12:00 ў Палявым кафедральным саборы Войска Польскага (Długa 13/15). Пасля службы парэшткі пісьменніка будуць пахаваныя на вайсковых могілках Павонзкі.

Сяргей Пясецкі (1901—1964) нарадзіўся ў Ляхавічах у сям’і, дзе маці была беларускай, а бацька — русіфікаваным палякам. Падчас Першай сусветнай вайны яго сям’я эвакуявалася ў расійскі горад Уладзімір. 

Падчас кастрычніцкага перавароту ў 1917 годзе Пясецкі апынуўся ў Маскве, а жахлівыя ўмовы бальшавіцкага тэрору зрабілі яго адкрытым антыкамуністам. У 1918 годзе ён вярнуўся ў Мінск і далучыўся да барацьбы з бальшавікамі: спачатку ў беларускіх партызанскіх атрадах «Зялёны Дуб», потым у Літоўска-Беларускай дывізіі польскага войска. Пасля вайны ён пераехаў Ракаў і пяць гадоў займаўся кантрабандай.

У 1927 годзе польскі суд асудзіў яго на 15 гадоў турмы за рабаўніцтва. У турме Пясецкі пачынае пісаць літаратурныя творы, а адміністрацыя турмы не перашкаджала яго заняткам. Роднымі мовамі Пясецкага былі беларуская і руская, а польская была вывучана пазней, што робіць яго творы лёгкімі для чытання беларусамі ў арыгінале.

Турэмная проза Пясецкага прыцягнула ўвагу польскага пісьменніка, таксама выхадца з Беларусі Мельхіёра Ваньковіча, які падтрымаў яго ў выданні першай кнігі «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», што прынесла Пясецкаму вялікую папулярнасць і дапамагла выйсці на волю раней часу.

Падчас Другой сусветнай вайны ён удзельнічаў у дзейнасці Арміі Краёвай на Віленшчыне. Пасля вайны эміграваў у Італію, а потым у Вялікабрытанію, дзе працягваў пісаць і выдаваць свае творы. Памёр ад раку лёгкіх, быў пахаваны ў горадзе Гастынгс.

Творчасць Пясецкага была прысвечаная крайнім жыццёвым сітуацыям і прыгодам. Першы раман «Пяты этап» быў канфіскаваны турэмнай цэнзурай, а аўтабіяграфічны «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» выйшаў у 1937 годзе і прынёс пісьменніку сусветную вядомасць. Таксама вядомыя яго антысавецкія сатырычныя творы, напрыклад, «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі».

Творы Пясецкага адрозніваюцца чорным гумарам і глыбокім, часам балючым падыходам да жыцця. Ён напісаў 12 раманаў, навелы, кінасцэнарыі і публіцыстычныя артыкулы, а па яго творах здымаліся фільмы і серыялы, у тым ліку ў Італіі паводле «Каханка Вялікай Мядзведзіцы». Многія яго творы перакладзеныя на беларускую мову.

Каментары4

  • .
    23.09.2025
    Прычына перапахавання (з першакрыніцы):
    "Парэшткі пісьменніка былі пахаваны ў Вялікабрытаніі, на Borough Cemetery ў Гасцінгсе. Бюро па ўшанаванні змагання і пакутніцтва Інстытута Нацыянальнай Памяці па ўзгадненні з сям'ёй Сяргея Пясецкага ўзялася за эксгумацыю астанкаў пісьменніка і перавозку іх у Варшаву.
    У пахаванні возьмуць удзел прадстаўнікі вышэйшых дзяржаўных органаў улады, кіраўніцтва Інстытута Нацыянальнай Памяці і госці."
  • Жвір
    23.09.2025
    Дык гэта ж беларускі пісьменьнік, чаму яго перапахаваюць у Польшчы, а не ў Беларусі ? Куды глядзіць Лукашэнка ?
  • мясцовы2
    24.09.2025
    Жвір , у метадычку з лубянкі. Іншага ён і не бачыць у сваім жыцці.

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць