Грамадства3333

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ

29‑гадовы прапагандыст Мікіта Рачылоўскі, вядомы сваёй апантанай адданасцю рэжыму, памяняў бюракратычна-наменклатурны стыль на бунтарскі рэвалюцыйны вобраз.

Так Мікіта Рачылоўскі выглядаў раней

Рачылоўскі апублікаваў здымкі з маладзёжнай антыфашысцкай сустрэчы «Рух наперад», дзе ён з’яўляецца старшынёй савета. «Пляцоўка створана ў адказ на актуальныя сусветныя падзеі, дзе выразна прасочваюцца небяспечныя тэндэнцыі неафашызму», — гаворыцца ў паведамленні.

На здымках звяртаюць увагу змены ў вобразе старшыні Рачылоўскага. Яшчэ нядаўна ён дэманстраваў класічны ўзор наменклатурнага стылю. Прычым, выглядае, Рачылоўскі тады для саліднасці фарбаваў валасы ў больш цёмны колер.

А цяпер перад намі — у берэце з зоркай светлавалосы Чэ Гевара, адаптаваны пад беларускія дзяржаўна-патрыятычныя патрэбы.

Так Рачылоўскі выглядае ў жніўні 2026 года

Зорка Мікіты Рачылоўскага заззяла на небасхіле беларускай прапаганды ў 2022 годзе. Тады 25‑гадовага хлопца прызначылі кіраўніком Моладзевага парламента — ён нават атрымаў чырвона-зялёны букет з рук Наталлі Качанавай. Тады ж Мікіта стаў кіраваць моладзевым грамадскім аб'яднаннем «Рух наперад».

У 2023 годзе Мікіта як кіраўнік Моладзевага парламента катаўся ў «ДНР» і хваліўся тым, што заключыў дамову аб супрацоўніцтве з тамтэйшым Моладзевым парламентам.

У тым жа 2023 годзе Рачылоўскі стаў частым госцем ток-шоу на беларускім тэлебачанні. Ад імя беларускай моладзі ён асуджаў «нацыянал-здраднікаў». Яму даверылі весці праграму «Сенат» на СТБ і браць інтэрв'ю ў дэпутатаў.

Хлопец нават абяцаў памерці за Лукашэнку.

У жніўні 2024 года Рачылоўскі трапіў пад санкцыі Еўрасаюза.

Але далей кар’ера забуксавала

Каментары33

  • Юзік
    18.08.2026
    можа каляровую рэвалюцыю плануе?)
  • политзек
    18.08.2026
    НН, пожалуйста, добавьте блюющий смайлик !!!!
  • В арбузном батальоне пополнение
    18.08.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі4

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка22

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця1

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паставіць не беларускую драматургію і не на беларускай мове13

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі4

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць