Грамадства33

Былога механізатара з Магілёўшчыны асудзілі за палітыку

Дзяніса Халайдава прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Дзяніс Халайдаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце (фон згенераваны нейрасеткай)

Дзянісу Халайдаву з Клічава 37 гадоў. У 2013‑м ён скончыў аграмеханічны факультэт Беларускага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Раней мужчына працаваў механізатарам і нават удзельнічаў у раённых спаборніцтвах аратых на Клічаўшчыне.

Пазней Дзяніс заняўся ўласнай справай: у сакавіку 2022 года ён зарэгістраваў ІП, якое спецыялізавалася на паслугах у галіне лесаводства, лесанарыхтоўках і дрэваапрацоўцы.

У Дзяніса ёсць сям'я — жонка і сын.

Мужчыну судзілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Яму прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі арышты.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) зачапілі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Федзя
    18.08.2026
    Ну во, близятся перемены! Плугам перестал нравиться их же дебильный выбор!😊👍
  • *
    18.08.2026
    А Федзя, - не плуг, Федзя вумны. Калі "узвышаная і прасветленая" ыліта спыніць іншую частку называць плугамі і калгаснікамі, тады можа нешта і зменіцца. Але гэта малаімаверна.
  • Але
    18.08.2026
    “Плуг”, няздольны ў родную мову, тут толькі ты, Федзя.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць