Сілавікі ўрэшце вырашылі памяняць ёй крымінальную справу на адміністратыўную — бо тэрміны даўніны сыходзілі.
Абноўлена: 16‑гадовая Паліна, якую асудзілі за пратэсты, насамрэч аказалася 22-гадовай. Справа ў памылцы міліцыі

Сёння МУС абнавіў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» — туды дадалі 31 чалавека, піша «Вясна».
Сярод іншых, там з'явілася імя 16‑гадовай Паліны Жаковіч — яе асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК у судзе Першамайскага раёна Мінска. У міліцэйскай базе было пазначана, што яна нібыта 2009 года нараджэння. Насамрэч — 2003 года.
Паведамляецца, што дзяўчыну «вызвалілі ад адказнасці на падставе арт. 86 КК», але дадалі ў «спіс экстрэмістаў».
-
«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты
-
У Мінску да Новага года паставяць 33 ёлкі
-
У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву
Каментары