Грамадства99

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі

Настаўнікам назвалі шэсць дазволеных метадаў дысцыплінавання вучняў, піша «Настаўніцкая газета».

Фота: lookby.media

Сітуацыя: на ўроку дзіця дрэнна сябе паводзіць, замінае іншым. Ці мае настаўнік права выставіць яго за дзверы? У Міністэрстве адукацыі адказалі: не, не мае.

У ведамстве спаслаліся на Кодэкс аб адукацыі: кожны вучань мае права на атрыманне адукацыі, а таксама на павагу да іх гонару і годнасці і абарону ад любых форм гвалту.

Акрамя таго, падчас навучальнага працэсу павінна забяспечвацца іх бяспека. Педагогі абавязаны працаваць на прафесійным узроўні, выконваць этычныя нормы і паважаць вучняў.

А як караць парушальніка? У ведамстве назвалі і дазволеныя спосабы, і поўныя забароны.

Што нельга рабіць настаўніку ні пры якіх абставінах?

Выганяць дзіця з урока (настаўнік адказвае за яго бяспеку, пакуль той у школе).

Крычаць, абражаць, прыніжаць.

Забіраць асабістыя рэчы (тэлефон, навушнікі).

Не пускаць у клас праз спазненне або адсутнасць формы.

А што можна?

Калі заўвагі не працуюць, у настаўніка ёсць законныя інструменты. 

Зафіксаваць парушэнне — зрабіць запіс у электронным або папяровым дзённіку, напісаць дакладную на імя дырэктара або завуча.

Падключыць бацькоў — адправіць ім пісьмовы зварот, запрасіць на гутарку з класным кіраўніком.

Паклікаць школьных псіхолагаў або сацпедагогаў.

Ужыць дысцыплінарныя меры — калі гэта прапісана ва ўставе школы, вучню могуць аб'явіць заўвагу або вымову. Але гэта ўжо праз адміністрацыю, а не асабіста настаўнікам.

Змяніць падыход на ўроку — правесці не нудную лекцыю, а гульню, спаборніцтва або семінар, каб пераключыць увагу класа.

Зразумець прычыну дрэнных паводзін — часам дапамагае індывідуальная гутарка і пахвала за поспехі, а не толькі пакаранні.

А калі нічога не дапамагае? У крайніх выпадках адміністрацыя школы прыцягвае інспекцыю па справах непаўналетніх і іншых спецыялістаў.

Каментары9

  • Filipp
    01.04.2026
    "У ведамстве спаслаліся на Кодэкс аб адукацыі: кожны вучань мае права на атрыманне адукацыі, а таксама на павагу да іх гонару і годнасці і абарону ад любых форм гвалту."©
    Засталося яшчэ прапісаць, што настаўнік таксама мае на ўсё гэта права!
  • Карацей,
    01.04.2026
    адказ просты - ничога ты з ім не зробіш...
  • feafania
    01.04.2026
    Дзеці цяпер вельмі далікатныя пайшлі, як і іх бацькі. Днямі назірала ў парку ў Брытаніі сытуацыю. Сабачка нейкага падлетка паводзіла сябе агрэсыўна і кідалася на сабаку майго знаёмага. Ён зрабіў заўвагу спакойным тонам - папрасіў трымаць свайго сабаку на адлегласьці. У выніку праз 5 хвілін нас дагналі бацькі гэтатага падлетка і пачалі крычаць на майго знаёмага, што ён накрычаў на іх дзіцёнка. Мой знаёмы патлумачыў, што ён не крычаў, а проста зрабіў заўвагу. Тут падскочыў падлетак і пачаў крычаць: "Не, мама, ён літаральна на мяне накрычаў".

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі27

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі да гадавіны палёту ў космас Гагарына2

Самая старажытная выява чалавека ў Беларусі старэйшая за піраміды. Але каб даказаць гэта, давядзецца знішчыць яе частку7

Місія «Артэміда» абляцела Месяц і вяртаецца дадому5

19‑гадовы Ілля Протас выкліканы ў асноўны склад «Вашынгтона»

Трамп назваў новы дэдлайн ультыматыму Тэгерану, «інакш Іран ператворыцца ў каменны век»4

Правіла сну «7:1», якое на чатыры гады падаўжае жыццё, а галоўнае — паляпшае6

Трамп не пераймаецца, што амерыканцы могуць здзейсніць у Іране ваенныя злачынствы13

«Белтэлекам» аб'явіў пра адключэнне таксафонаў, але і пасля дэдлайну доўга не падымалася рука. Нарэшце ўсё ж наважыліся2

Чым насамрэч «разбаўляюць» малако на заводзе і як дабіваюцца патрэбнай тлустасці масла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі27

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць