Спорт

Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз

На мінулых выходных трэнер школы футбольнага клуба «Іслач» Уладзіслаў Марозаў вырашыў свой лёс: ён і яго дзяўчына Валерыя распісаліся ў ЗАГСе Савецкага раёна. А далей — сюрпрыз.

Калі маладыя выйшлі на ганак, іх сустрэлі выхаванцы Уладзіслава — каманда 2016 года нараджэння. Дзеці вырашылі павіншаваць трэнера асабіста і, нягледзячы на дождж, прыехалі да ЗАГСа, піша Onliner.by.

«З’яўленне выхаванцаў мяне моцна здзівіла. У той момант я не думаў пра сваё футбольнае жыццё. Усе думкі былі з Валерыяй. Таму, не здагадваючыся пра тое, што адбываецца за дзвярыма, выйшаў, як ні ў чым не бывала. А тут такі сапраўдны сюрпрыз! Ініцыятарамі былі бацькі. У нас дружны калектыў. Калі пытаюцца, дзе я працую, адказваю з цяжкасцю. Бо трэніроўкі з гэтымі хлопцамі для мяне — у задавальненне. Чакаеш увесь тыдзень спаборніцтваў на выхадных, а пасля гульнявога дня чакаеш першых трэніровак на тыдні. І так па крузе», — расказаў Onliner Уладзіслаў.

Уладзіславу хлопцы падарылі па латарэйным білеце, а Валерыі — па кустовай ружы. У выніку атрымаўся огого які букет.

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць