Грамадства33

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну

Асуджаным за палітыку забаранілі працаваць яшчэ па адной спецыяльнасці — цяпер яны не змогуць працаваць і аўдытарамі. 

Фота: LookByMedia

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Саўміна №696 ад 1 снежня, якой зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб парадку правядзення атэстацыі на права атрымання кваліфікацыйнага атэстата аўдытара. Дакумент уступае ў сілу пасля апублікавання, заўважыў Reform.news.

Калі раней прэтэндэнт для праходжання атэстацыі павінен быў прадаставіць «звесткі, якія пацвярджаюць адсутнасць непагашанай або незнятай судзімасці за здзяйсненне злачынстваў супраць інтарэсаў службы, уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, а таксама за здзяйсненне іншых злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў», то цяпер у палажэнні ўказаны канкрэтны пералік артыкулаў КК.

Згодна з новай рэдакцыяй, прэтэндэнт павінен падаць дакумент аб адсутнасці непагашанай або незнятай судзімасці за здзяйсненне цяжкіх або асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама за здзяйсненне злачынстваў, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі або менш цяжкіх злачынстваў, пералічаных у спісе. Акрамя артыкулаў, якія прадугледжваюць адказнасць за махлярства, крадзеж, прысваенне і растрату маёмасці, ухіленне ад выплаты падаткаў, скупку крадзенага, наўмыснае банкруцтва, разгалашэнне сакрэтаў і таямніцы і г.д., у яго таксама ўключаны:

  • Артыкул 341-1. Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі.
  • Артыкул 342. Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
  • Артыкул 342-2. Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
  • Артыкул 361. Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
  • Артыкул 361-1. Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім.
  • Артыкул 361-2. Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці.
  • Артыкул 361-3. Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу.
  • Артыкул 361-4. Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
  • Артыкул 361-5. Праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці.
  • Артыкул 369-1. Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
  • Артыкул 369-2. Незаконныя атрыманне і (або) выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі.
  • Артыкул 369-3. Публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення незаконных сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі або пікетавання альбо ўцягванне асоб ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах.

Таксама прэтэндэнт павінен будзе падаваць дакумент аб адсутнасці фактаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці па шэрагу артыкулаў КаАП, калі не скончыўся тэрмін, пасля заканчэння якога прэтэндэнт лічыцца такім, што не падвяргаўся адміністрацыйнаму спагнанню. У гэты пералік уключаны:

  • Артыкул 12.23. Невыкананне мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага знішчэння.
  • Артыкул 12.24. Незаконныя выкарыстанне або выдаванне звестак, унесеных у рэестр уладальнікаў каштоўных папер, або інфармацыі аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці эмітэнта каштоўных папер.
  • Артыкул 12.32. Парушэнне парадку вядзення бухгалтарскага або іншага ўліку (складання справаздачнасці) і правіл захоўвання бухгалтарскіх дакументаў і (або) іншых дакументаў, неабходных для вылічэння і выплаты падаткаў.
  • Артыкул 13.3. Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.
  • Артыкул 23.6. Выдаванне камерцыйнай або іншай ахоўнай законам таямніцы.

Каментары3

  • Сымон
    04.12.2025
    Такім чынам Турчын падцвердзіў асабісты ўдзел у рэпрэсіях
  • экс-палітвязень
    04.12.2025
    Мець некалькі з пералічаных "артыкулаў" для мяне справа гонару! А лукашысты могуць ісьці на хутар бабачак лавіць са сваёй працаю.
  • уже было
    04.12.2025
    Оставляют дураков, но прслушных дураков.
    Будет как в СА сралина, при комдивах и комполка, были приставлены денщики, которые реально командовали дивизиями и полками.

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку47

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі18

У Празе судзяць футбольнага фаната за замах на забойства беларуса2

У Брэсце адкрылі музей зубра1

Байцы ГУР і УСУ пабіліся каля санаторыя за права на гэту тэрыторыю, 10 чалавек узялі ў закладнікі53

«Спачатку тры гадзіны мы сядзелі ў самалёце». Як беларусы пакутуюць праз рэгулярнае закрыццё аэрапорта ў Вільні8

З уласным басейнам. На «Грушаўцы» адкрываецца дзіцячы сад ад камерцыйнага забудоўшчыка5

Якія спектаклі назвалі найлепшымі ў Беларусі? Падвялі вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі1

У Беларусі сталі прадаваць банкаўскія карткі на запраўках і ў супермаркетах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку47

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць