Грамадства99

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля

Інтэрнэт-крамa GeeksOutfit выставіла ў продаж новую лінейку адзення, прысвечаную трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Асартымент з’явіўся напярэдадні 40‑годдзя катастрофы 1986 года і ўжо выклікаў дыскусіі ў сацыяльных сетках, заўважыў «Штодзень».

Усе пазіцыі можна набыць за сумы да 60 еўра, што робіць калекцыю адносна даступнай для шырокага кола пакупнікоў.

У лінейцы — худзі і світшоты з хуліганскімі надпісамі, правакацыйныя малюнкі з саркафагам, а таксама калядныя швэдары са знакамі радыяцыі. Асобнае месца займае фэнтэзійнае худзі, аформленае ў стылі пазнавальнага лагатыпу Disney, толькі замест казачнага палацу там намаляваны чацвёрты энергаблок ЧАЭС пасля выбуху — затое ў яркіх, жыццярадасных вясёлкавых колерах.

Кітайская кампанія GeeksOutfit працуе ў фармаце інтэрнэт-продажаў, арыентуецца на маладую аўдыторыю і часта выкарыстоўвае правакацыйныя сюжэты для прыцягнення ўвагі. Аднак чарнобыльская тэма ў гэтым кантэксце выклікала пытанне: ці маральна ператвараць адну з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф ХХ стагоддзя ў модны мерч?

Каментары9

  • Мечаны
    04.12.2025
    Немаральна, што беларусы аддаюць гэты брэнд кітайцам. Між іншым, такі мерч быў бы эфектыўней Чарнобыльскага шляху.
  • Skarbnik
    04.12.2025
    Калі ласка, Dachau i Buchenwald для Нямеччыны, у вясёлкавых барвах
  • Барадзед
    04.12.2025
    Кто будет ходить в таком по улицам? Наверное, не попали в аудиторию.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць