Свет33

Памёр Найдзен Вылчаў

3 снежня 2025 года памёр вядомы балгарскі паэт, публіцыст і перакладчык Найдзен Вылчаў. Яму было 98 гадоў. Сярод іншага ён шмат перакладаў на балгарскую мову твораў беларускіх пісьменнікаў, з многімі з іх быў асабіста знаёмы. 

Найдзен Вылчаў у 2023 годзе. Фота: БТА

Найдзен Вылчаў нарадзіўся 30 жніўня 1927 года.

У 1951 годзе скончыў юрыдычны факультэт Сафійскага ўніверсітэта.

Пасля вучобы працаваў у журналістыцы: быў рэдактарам вайсковых выданняў, а пазней — супрацоўнікам і кіраўніком шэрагу літаратурных часопісаў, сярод якіх «Септември» і «Съвременник». У канцы 1980‑х узначальваў Саюз перакладчыкаў Балгарыі, а ў 1990‑х працаваў дыпламатам.

Творчы шлях Вылчава пачаўся яшчэ ў школьныя гады. Першы паэтычны зборнік выйшаў у 1953 годзе, а ў наступныя дзесяцігоддзі з’явілася каля дваццаці кніг яго вершаў. Ён таксама пісаў дзіцячую літаратуру пад псеўданімам «Чык Чырык». 

Як публіцыст Вылчаў выдаў некалькі кніг нарысаў пра вядомых дзеячаў культуры розных краін, у тым ліку балгарскіх, беларускіх і расійскіх пісьменнікаў.

Найдзен Вылчаў (злева) з беларускім драматургам Андрэем Макаёнкам. 1976 год

Ён перакладаў творы многіх славянскіх паэтаў, у тым ліку беларускіх. З беларускай літаратуры сярод іншага пераклаў вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Васіля Віткі, Анатоля Вялюгіна, Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Анатоля Вярцінскага, аповесці Васіля Быкава. У сваю чаргу, беларускія паэты — сярод іх Ніл Гілевіч і Генадзь Бураўкін — перакладалі творы самога Вылчава.

У 2000 годзе выбраныя пераклады Найдзена Вылчава твораў з беларускай літаратуры выйшлі асобным выданнем «Беларуската моя тетрадка».

Каментары3

  • Боженар
    05.12.2025
    Покойся с миром Nyden
  • Глос з над Немна
    05.12.2025
    Поклон пред паметта му!
  • 453543
    05.12.2025
    Ён таксама пісаў дзіцячую літаратуру пад псеўданімам «Чык Чырык».
    _________________________________________________________
    Ну, нууу - ледзь-ледзь не хапіла! Блін, зноў промах!
    Я нават здрыгануўся, ад такой навіны, успомніўшы каго стендап-комік Слава Камісарэнка называў Чык-Чырык'ам. Дык гэта іх Чык-Чырык памёр, а не наш.
    Добра, чакаем далей навiн.

Цяпер чытаюць

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі14

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы22

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа64

У Гомелі асудзілі прадпрымальніка з Камарына — з самага памежжа з Украінай

«Пакуль не іду ў «Жабку». Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі8

У Луўры чарговая бяда: здарыўся патоп

Чым кавід адрозніваецца ад прастуды, калі бегчы да доктара, а калі можна лячыцца дома — топ парад ад тэрапеўта на перыяд прастуд4

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў4

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе70

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі14

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць