Свет22

Юрыст назваў колькасць пацярпелых ад «схемы Долінай»

Расійскія суды з 2023 па 2025 год разгледзелі 349 пазоваў, у якіх аспрэчваліся здзелкі па продажы нерухомасці пад уплывам махляроў, сведчыць аналіз судовай практыкі, які правёў юрыст Максім Дацэнка.

З іх у 29 выпадках спрацавала «схема Долінай», то-бок суд вярнуў кватэру прадаўцу і не запатрабаваў ад яго вяртання сродкаў пакупніку, піша «Агенцтва».

За год у Расіі разглядаецца прыкладна 3000 спрэчак аб аспрэчванні правоў на нерухомую маёмасць.

Паводле аналізу Дацэнкі, які вывучыў судовую практыку па сістэме Caselook, у такіх справах суды, як правіла, выносяць тры тыпы рашэнняў. Суд можа пакінуць кватэру за пакупніком; вярнуць кватэру прадаўцу, але абавязаць яго вярнуць грошы пакупніку (з прымяненнем рэстытуцыі); або вярнуць кватэру без абавязку вяртання грошай (без рэстытуцыі). «Схема дзеянняў тэлефонных махляроў паўсюль практычна адна і тая ж. Супрацоўнікі ФСБ, Фінманіторынгу, бяспечныя рахункі», — адзначыў юрыст.

Справа Долінай не была першым такім кейсам у расійскай судовай сістэме, падкрэслівае эксперт: «У 2023 годзе яшчэ і не ішла гаворка аб продажы яе кватэры, а справы ўжо былі. У тым ліку і без рэстытуцыі». Усяго за 2023 год юрыст знайшоў 55 такіх спраў, за 2024 год — 180, за 2025 год — 114 (эксперт удакладніў, што з-за асаблівасцей сістэмы пошуку па судовых актах магчымая памылка падлікаў).

Варыянт без рэстытуцыі — самы рэдкі. У 2023 годзе такое рашэнне было вынесена па чатырох справах, у 2024 годзе — па 15, у 2025 годзе — па 10.

На бок прадаўцоў з прымяненнем рэстытуцыі суды станавіліся часцей. У 2023 годзе так завяршыліся 14 спраў, у 2024 годзе — 59, у 2025 годзе — 41. Пры гэтым, падкрэслівае юрыст, нават з прымяненнем рэстытуцыі вярнуць грошы для пакупніка — «задача нетрывіяльная».

Найчасцей суды пакідалі права на кватэру за пакупнікамі. У 2023 годзе такіх рашэнняў было 34 (65,38% ад агульнай колькасці спраў), у 2024 годзе — 59 (33,52%), у 2025 годзе — 61 (54,46%).

Большасць спраў аб аспрэчванні здзелак па нерухомасці з-за ўплыву тэлефонных махляроў разглядалі суды ў Маскве (56 іскаў) і Маскоўскай вобласці (30 іскаў). На трэцім месцы — Пермскі край, суды ў якім разгледзелі 14 пазоваў.

Нагадаем, што махляры пад выглядам супрацоўнікаў ФСБ і Расфінманіторынгу пераканалі спявачку, што злачынцы аформілі на яе крэдыт пад заклад кватэры. Махляры пераканалі Доліну прадаць кватэру, паабяцаўшы, што здзелка будзе фіктыўнай. Яна прадала кватэру за 112 млн расійскіх рублёў (тады каля 1 мільёна даляраў) і перадала ўсе грошы невядомым аферыстам.

У жніўні 2024 года спявачка зразумела, што яе падманулі, і звярнулася ў паліцыю. Была заведзена крымінальная справа. Выканаўцаў аферы (кур’ерку, якая забрала грошы ў Долінай, і яшчэ некалькі пасярэднікаў) прысудзілі да тэрмінаў ад 4 да 7 гадоў калоніі. Скрадзеныя грошы не знайшлі.

Хамоўніцкі суд Масквы ў сакавіку прызнаў несапраўднай здзелку па продажы кватэры Долінай, не вярнуўшы грошай новай уладальніцы Паліне Лур’е. Пасля гэтага суды некалькіх інстанцый пацвердзілі гэта рашэнне. 16 снежня справу будзе разглядаць Вярхоўны суд.

Справа выклікала вялікі рэзананс у СМІ, якія пачалі называць ануляванне здзелак з нерухомасцю без вяртання грошай новаму ўласніку «схемай Долінай».

Падчас перадачы «Хай гавораць» Доліна паабяцала вярнуць грошы Лур’е, не ўдакладніўшы, калі менавіта гэта адбудзецца.

Каментары2

  • Ничего удивительного
    12.12.2025
    Как будто в этой недостране когда-то существовала справедливость. Точно так же вину за продажу находящихся в залоге автомобилей вешали на добросовестных покупателей, в т.ч из Беларуси.
  • 12.12.2025
    У старушки долиной сменился куратор из гб . Молодому , ессественно нужна
    " мелочишка на ребятишек " . Имея компру на долину , срок за давностью который на излете , он вывел её на исполнение стандартной преступной схемы . Обещав , как всегда крышу 200 % . Все прошло по плану . Но кобылка взбрыкнула на последнем этапе . Борзометр зашкалил . Вот теперь надо разруливать .

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць